Каэфіцыент карыснага дзеяння

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каэфіцыент карыснага дзеяння, ККДз — велічыня, якае паказвае ступень эфектыўнасці тэхнічнай прылады, машыны, механізма ў адносінах праходзячых у ёй працэсаў перадачы энегріі, яе пераўтварэння з аднаго віду ў другі.

ККДз паказвае, якая частка падведзенай энергіі выкарыстоўваецца на выкананне карыснай работы.
Вылічваецца па формуле:

\eta = \frac{A}{Q}

дзе А — карысная работа (энергія), Q — выкарыстаная работа (энергія).

ККДз з'яўляецца беразмернай велічынёй ў інтэрвале значэнняў ад 0 да 1 (ад 0 да 100 %).
У адпаведнасці з законам захавання энергіі ККДз не можа быць больш за 1.

Напрыклад, ККДз цеплавых электрычных станцый каля 0,4, электрычных трансфарматараў — 0,98, электрычных генератараў — 0,95, рухавікоў унутранага згарання — 0,5.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун — Мінск: Вышэйшая школа, 1979. — С. 174. — 416 с. — 30 000 экз.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]