Каянская зямля

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Map orkneyinga.jpg

Каянская зямля - такую назву мае ў рускіх крыніцах XV i XVI стагоддзяў вобласць, якая знаходзілася між Батнічнага заліва, паўночнай мяжы Водскай пяціны, пасяленнямі карэлаў і Паўночнага Ледавітага акіяна. Ва ўсходняй частцы яна была населена лапарамі, а ў заходняй - шведамі.

Першае знаёмства з ёй рускіх адносіцца да 1496 года, калі туды было паслана войска пад началам Івана і Пятра Ушатых. Ад вусця Паўночнай Двіны рускае войска паплыло "морем-окияном", мінула "Мурманский Нос" (магчыма Святы Нос) "повоевала здесь берега восьми рек". Апісваючы падарожжа Рыгора Істомы (якое, верагодна, адбылося ў пачатку XVI стагоддзя), Сігізмунд Герберштэйн кажа, што ён "пакінуў зямлю лапароў і зрабіў 80 міль морам, дасягнуў краіны Нордподан, якая падуладна каралю шведскаму. Рускія называюць яе Каянскаю зямлёю, а народ - каяны". Уласна каяны ці квены - фінамоўны народ, які жыве на поўначы Нарвегіі. Леапольд фон-Бух, Кастрэн і інш. лічаць, што гэтае племя са старажытняйшых часоў рассялілася па ўсёй вобласці, якая ляжала вакол паўночнай часткі Батнічнага заліва. Назва іх зямлі, якую прыводзіць Герберштэйн, - Nortpoden - азначае паўночную, нізавую зямлю. Такое ж значэнне мае, паводле таўкаванння Лерберга і фінская назва Kaunin-maa, Kainu-laiset, адкуль Kwener ці Quaener.