Каірскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каірскі ўніверсітэт
араб. جامعة القاهرة‎‎
Арыгінальная назва араб. جامعة القاهرة‎‎
Заснаваны 1908
Студэнты каля 200 000
Размяшчэнне Сцяг Егіпта Гіза
Сайт cu.edu.eg
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каірскі ўніверсітэт (араб. جامعة القاهرة Gāma ʿ at al-Qāhirah; раней таксама Егіпецкі ўніверсітэт і Універсітэт Фуад) — найстарэйшы ўніверсітэт еўрапейскага тыпу ў Егіпце, размешчаны ў Гізе.

Універсітэт быў заснаваны 21 снежня 1908 г.. Першым яго рэктарам быў Ахмед Лютфі Эль-Саед. Універсітэт быў створаны на ўзор універсітэтаў еўрапейскага тыпу і стаў адной з першых вышэйшых навучальных устаноў гэтага тыпу ў арабскім свеце, дзе дамінавалі рэлігійныя навучальныя ўстановы (у прыватнасці, у Каіры дзейнічаў Універсітэт Аль-Азхар).

Падраздзяленні[правіць | правіць зыходнік]

У цяперашні час у складзе ўніверсітэта налічваецца 20 факультэтаў і некалькі інстытутаў:

  • Інжынерны факультэт
  • Медыцынскі факультэт
  • Факультэт камп'ютарных і інфармацыйных сістэм
  • Фармацэўтычны факультэт
  • Факультэт сельскай гаспадаркі
  • Факультэт прыродазнаўчых навук
  • Факультэт эканомікі і паліталогіі
  • Факультэт масавых камунікацый
  • Факультэт археалогіі
  • Факультэт мастацтваў
  • Факультэт камерцыі
  • Факультэт спецыялізаванай адукацыі
  • Факультэт сястрынскай справы
  • Юрыдычны факультэт
  • Факультэт фізіятэрапіі
  • Стаматалагічны факультэт
  • Факультэт ветэрынарнай медыцыны
  • Факультэт Дар Аль-Улум
  • Факультэт дашкольнай адукацыі
  • Інстытут статыстыкі
  • Інстытут афрыканістыкі
  • Нацыянальны інстытут даследавання рака
  • Факультэт рэгіянальнага і грамадзянскага планавання
  • Інстытут вывучэння адукацыі
  • Нацыянальны інстытут лазерных тэхналогій
  • Цэнтр адкрытай адукацыі

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]