Каўпа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каўпа
лат.: Kaupo
Нараджэнне XII стагоддзе
Смерць 22 верасня 1217
Веравызнанне каталіцтва

Каўпа (лац.: Caupo; ? — 1217) — адзін са старэйшын тарэйдскіх ліваў у XIII ст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Каўпа згадваецца «Хронікай Лівоніі» Генрыха Латвійскага ў 1200 годзе, калі разам з іншымі старэйшынамі аддаў сваіх сыноў закладнікамі біскупу Альберту. Аднак, відаць, ахрысціўся Каўпа яшчэ ў 1191 г. і быў саюзнікам немцаў, шмат спрыяў умацаванню іх улады. У 1203 ездзіў у Германію, затым у Рым, дзе быў прыняты Папам Інакенціям III, і вярнуўся ў Лівонію ў верасні 1204 года. Лівы не прынялі свайго колішняга старэйшыну, але ў 1206 годзе Каўпа з дапамогаю немцаў вяртае сабе ўладу, пры гэтым быў спалены г.зв. «замак Каўпа». Пазней Каўпа ўдзельнічаў у паходах немцаў супраць эстаў. У бітве з эстамі 21 верасня 1217 быў смяротна паранены. Падзяліў сваю маёмасць паміж цэрквамі ў Лівоніі. Нашчадкаў па мячы Каўпа не пакінуў, яго сын Бертольд загінуў яшчэ ў 1210 г. Ад Каўпа па кудзелі выводзіць сябе род остзейскіх немцаў Лівенаў.

«Замак Каўпа»[правіць | правіць зыходнік]

«Замак Каўпа» знаходзіўся паблізу пабудаванага ў 1214 годзе немцамі Фрэдэландскага замка (пазней зваўся Тарэйдскім). Выказвалася меркаванне, што Каўпа таксама меў і другі замак («малы замак Каўпа») — Вілкмесцкае гарадзішча, за 1 км ад Крымулдскага замка, але гэтае меркаванне аспрэчваецца.

У мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

  • опера Адольфа Ведро «Каўпа» у 4 дз. (5 к.) (пастаўл. 1932)
  • раман Рэйна Раўда «Каўпа» (1990)

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Генрих Латвийский. Хроника Ливонии. Введение, перевод и комментарии С. А. Аннинского. 2-е изд. Издательство Академии Наук СССР, М. — Л., 1938.
  • Советская историческая энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. Под ред. Е. М. Жукова. 1973—1982.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]