Квадрыга Святога Марка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Venice - St. Marc's Basilica 10.jpg
Копія квадрыгі на лоджыі базілікі Сан-Марка
Лісіп
Квадрыга Святога Марка, IV ст. да н. э.
Бронза.
Сабор Святога Марка, Венецыя

Квадрыга Святога Марка — квадрыга з пазалочанай бронзы. Захоўваецца ў базіліцы Сан-Марка (Венецыя). З'яўляецца адзіным захаваным узорам шматфігурнай конскай антычнай скульптуры. Стварэнне квадрыгі прыпісваюць скульптару Лісіпу і датуюць IV стагоддзем да н. э.

Квадрыга ўпрыгожвала канстанцінопальскі іпадром і была вывезена ў Венецыю ў 1204 годзе падчас Чацвёртага крыжовага паходу дожам Энрыка Дандола. Квадрыга была ўстаноўлена на лоджыі базілікі Сан-Марка ў перыяд кіравання дожа Рэньера Зено (1252—1268 гады). Першым дакументальным сведчаннем пра яе з'яўленне ў Венецыі з'яўляецца яе выява на мазаіцы круглай нішы партала Сант Аліпіа, датаваная 1265 годам. Квадрыга паражала сучаснікаў майстэрствам свайго выканання. У 1364 годзе Петрарка пісаў пра яе:

" …красуюцца чатыры пазалочаных каня з бронзы, якім старажытны мастак надаў такое падабенства з жывымі, што, здаецца, ты чуеш іх тупат і ржанне. "
Horses of Basilica San Marco bright.jpg

Квадрыга стала адным з сімвалаў горада. Так у 1370 годзе калі венецыянцы прапанавалі заключыць мір з Генуяй, то Дорыа П'етра — генуэзскі адмірал, адказаў, што генуэзцы «не даруюць міру, пакуль не закелзаюць канёў Святога Марка».

Пасля заваявання Венецыі Напалеонам у 1797 годзе квадрыга па ўказанні імператара была вывезена ў Парыж і ўстаноўлена на арцы на плошчы Карузель. Скульптура вярнулася на сваё месца 13 снежня 1815 годзе пры садзейнічанні Антоніа Кановы. Падчас другой сусветнай вайны квадрыга была схавана ў горадзе Дола. Падчас рэстаўрацыі сабора, якая праводзілася ў 1970-я гады, было прынята рашэнне замяніць квадрыгу на лоджыі сабора копіяй. У 1982 годзе арыгінал квадрыгі быў змешчаны ў музей базілікі, размешчаны ў верхніх памяшканнях нартэкса сабора.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мария Да Вилла Урбани. Собор Сан Марко. Венеция, 2006. ISBN 88-7666-590-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]