Квазіспадарожнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Квазіспадарожнік — аб'ект, які знаходзіцца ў арбітальным рэзанансе 1:1 з планетай, што дазваляе яму заставацца блізка ад планеты на працягу шматлікіх арбітальных перыядаў.

Перыяд абароту квазіспадарожніка вакол Сонца ў дакладнасці адпавядае перыяду абароту планеты, аднак квазіспадарожнік мае іншы эксцэнтрысітэт арбіты, які звычайна перавышае эксцэнтрысітэт арбіты планеты. Адносна планеты квазіспадарожнік павольна рухаецца па выцягнутай траекторыі ў бок, процілеглы руху планеты.

У адрозненне ад сапраўднага спадарожніка арбіта квазіспадарожніка знаходзіцца за межамі сферы Хіла і таму нестабільная. Праз некаторы час узаемны рух планеты і квазіспадарожніка пераходзіць да іншых формаў арбітальнага рэзанансу, што прыводзіць да іх разыходжання.

У іншых выпадках арбітальнага рэзанансу 1:1, напрыклад, для арбіты ў выглядзе падковы вакол пунктаў Лагранжа аб'ект не застаецца паблізу ад планеты на працягу некалькіх абаротаў вакол зоркі. Аб'екты, якія рухаюцца па арбіце ў выглядзе падковы, могуць на кароткі час пераходзіць на арбіты квазіспадарожнікаў[1], з-за чаго могуць быць памылкова прыняты за такія. Прыкладам падобнага аб'екта можа служыць 2002 AA29.

Прыклады[правіць | правіць зыходнік]

Зямля

На 2002 год было вядома тры квазіспадарожніка Зямлі: (3753) Круітні, 2003 YN107 і (164207) 2004 GU9. Гэтыя аб'екты застаюцца на арбітах квазіспадарожніка ад дзясяткаў да сотняў гадоў.[1] У 2011 стала вядома пра яшчэ аднаго — 2010 SO16.[2]

Венера

У Венеры таксама ёсць квазіспадарожнік, 2002 VE68. Арбіта гэтага астэроіда таксама перасякае арбіты Меркурыя і Зямлі. Мяркуецца, што ён застаецца «кампаньёнам» Венеры на працягу 7000 гадоў і пакіне яе праз 500 гадоў.[3][4]

Іншыя планеты

На аснове праведзенага мадэлявання можна сцвярджаць, што квазіспадарожнікі могуць быць ва Урана і Нептуна з часоў утварэння Сонечнай сістэмы (прыкладна 4,5 мільярда гадоў)[5]. У Юпітэра квазіспадарожнік можа заставацца на працягу 10 мільёнаў гадоў, у Сатурна — да 10 000 гадоў. Ні ў адной з гэтых планет квазіспадарожнікі не выяўлены.

Штучныя квазіспадарожнікі

Напачатку 1989 года савецкі міжпланетны апарат «Фобас 2» выйшаў на арбіту квазіспадарожніка ў Фобаса, спадарожніка Марса, з сярэдняй адлегласцю да Фобаса ў 100 км.[6]. У адпаведнасці з разлікамі апарат мог заставацца на арбіце да некалькіх месяцаў, але з-за сапсавання сістэмы кіравання сувязь з ім была страчана.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]