Кваліфікацыя да Мастэрс 2008 (снукер)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кваліфікацыя да Мастэрс 2008
Тэрміны 7 — 12 верасня 2007
Арэна Акадэмія сусветнага снукера
Горад Шэфілд
Краіна Англія
Фармат Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £1,600
Мінулы чэмпіён Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Бары Хокінс
Фіналіст Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін
Лік 6:4
Статыстыка турніру
Найвышэйшая серыя 140 (Джэймі Бёрнэт)
←2007Кваліфікацыя да Мастэрс2009→

Кваліфікацыя да Мастэрс 2008 (англ.: Masters Qualifying Event 2007) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 7 па 12 верасня 2007 года ў акадэміі сусветнага снукера, у Шэфілдзе, Англія. Турнір стаў 18-м розыгрышам кваліфікацыйнага турніра да Мастэрс, які праводзіцца з 1990 года.

Пераможцам турніру стаў Бары Хокінс, які атрымаў права на выступ на найбуйнейшым запрашальным снукерным турніры.