Квамэ Нкрума
| Квамэ Нкрума Francis Nwia Kofie Kwame Nkru-mah |
|||
| Паштовая марка СССР, 1989 год | |||
|
|||
|---|---|---|---|
| 1 ліпеня 1960 — 24 лютага 1966 | |||
| Папярэднік: | пасада заснавана | ||
| Пераемнік: | Джозеф Артур Анкра | ||
|
|||
| 6 сакавіка 1957 — 1 ліпеня 1960 | |||
| Папярэднік: | пасада заснавана | ||
| Пераемнік: | пасада скасавана | ||
| Партыя: | АКЗБ (1947—1948) НПК (з 1949) |
||
| Веравызнанне: | каталіцызм[1] | ||
| Нараджэнне: | 21 верасня 1909 дэр. Нкрофу |
||
| Смерць: | 27 красавіка 1972 (62 года) Бухарэст, Румынія |
||
| Пахаваны: | дэр. Нкрофу, у 1992 годзе перапахаваны ў Мемарыяльным парку імя Квамэ Нкрума ў Акре[2] | ||
| Бацька: | Кофі Нганлома | ||
| Маці: | Элізабет Ньянібах | ||
| Дзеці: | сыны: Фрэнсіс, Гамаль і Секу дачка: Самія |
||
| Узнагароды: |
Шаблон:Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне свету паміж народамі» |
||
Квамэ Нкрума (Фрэнсіс Нвія Кофі Квамэ Нкрума, англ.: Francis Nwia Kofie Kwame Nkru-mah, 21 верасня 1909, вёска Нкрофул, Гана — 27 красавіка 1972, Бухарэст, Румынія), ганскі філосаф, сацыёлаг і палітолаг; першы прэм'ер-міністр (1957—1960) і першы прэзідэнт (1960—1966) незалежнай Ганы.
Ідэолаг панафрыканізму, прыхільнік ідэй афрыканскага адзінства і асобага шляху Афрыкі, выступаў супраць негрыцюду, у якім не прымаў негрыцянскі нацыяналізм, лічыў неабходным замяніць яго афрыканскім нацыяналізмам. Адначасова хрысціянін і сацыяліст па сваіх перакананнях, крыніцамі сістэмы сваіх поглядаў лічыў рацыяналістычную версію еўрапейскай філасофіі і навуковы сацыялізм К.Маркса.
Узначаліўшы краіну, абвясціў сацыялістычную арыентацыю і курс на мадэрнізацыю эканомікі шляхам развіцця пераважна дзяржаўнага сектара. Памылкі ў эканамічнай палітыцы і пагаршэнне сусветнай кан'юнктуры на какававыя бабы — аснову ганскага экспарту, прывялі краіну да крызісу. Змешчаны з пасады ў выніку ваеннага перавароту пакуль знаходзіўся з візітам за мяжой. Атрымаў палітычны прытулак у Гвінеі. Пахаваны ў роднай вёсцы, пазней астанкі былі перанесены ў сталіцу Ганы, дзе ў яго гонар быў адкрыты мемарыял.
Працы [правіць]
- Negro History: European Government in Africa // The Lincolnian, April 12, 1938, p. 2 (Lincoln University, Pennsylvania)
- Ghana: The Autobiography of Kwame Nkrumah (1957) — ISBN 0-901787-60-4
- Africa Must Unite (1963) — ISBN 0-901787-13-2
- African Personality (1963)
- Neo-Colonialism: the Last Stage of Imperialism (1965) — ISBN 0-901787-23-X
- Axioms of Kwame Nkrumah (1967) — ISBN 0-901787-54-X
- African Socialism Revisited (1967)
- Voice From Conakry (1967) — ISBN 90-17-87027-3
- Handbook for Revolutionary Warfare (1968)
- Consciencism: Philosophy and Ideology for De-Colonisation (1970) — ISBN 0-901787-11-6
- Class Struggle in Africa (1970) — ISBN 0-901787-12-4
- The Struggle Continues (1973) — ISBN 0-901787-41-8
- I Speak of Freedom (1973) — ISBN 0-901787-14-0
- Revolutionary Path (1973) — ISBN 0-901787-22-1
Зноскі
| Папярэднік: Пост заснаваны |
Прэзідэнт Ганы 1 ліпеня 1960 - 24 лютага 1966 |
Пераемнік: Джозеф Артур Анкра |