Квантавая оптыка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Квантавай оптыкай называюць раздзел оптыкі, які займаецца вывучэннем з'яў, у якіх выяўляюцца квантавыя ўласцівасці святла. Да такіх з'яў адносяцца: цеплавое выпраменьванне, фотаэфект, эфект Комптана, эфект Рамана, фотахімічныя працэсы, вымушанае выпраменьванне (і, адпаведна, фізіка лазераў) і іншыя галіны.

Квантавая оптыка з'яўляецца больш агульнай тэорыяй, чым класічная оптыка. Асноўная праблема, якая закранаецца квантавай оптыкай — апісанне ўзаемадзеяння святла з рэчывам з улікам квантавай прыроды аб'ектаў, а таксама апісанне распаўсюджвання святла ў спецыфічных умовах. Для таго, каб сапраўды вырашыць гэтыя задачы, патрабуецца апісваць і рэчыва (асяроддзе распаўсюджвання, уключаючы вакуум) і святло выключна з квантавых пазіцый, аднак часта звяртаюцца да спрашчэнняў: адну з кампанент сістэмы (святло або рэчыва) апісваюць як класічны аб'ект. Напрыклад часта пры разліках, звязаных з лазернымі асяроддзямі квантуюць толькі стан актыўнага асяроддзя, а рэзанатар лічаць класічным, аднак калі даўжыня рэзанатара будзе парадку даўжыні хвалі, то яго ўжо нельга лічыць класічным, і паводзіны атама ва ўзбуджаным стане змешчанага ў такой рэзанатар будуць значна больш складанымі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скалли М. О., Зубайри М. С. Квантовая оптика. (M.O. Scully, M.S. Zubairy) Перевод с английского под ред В. В. Самарцева. М.: Физматлит, 2003.
  • Мандель Л., Вольф Э. Оптическая когерентность и квантовая оптика. М.: Физматлит, 2000.
  • Клаудер Дж., Сударшан Э. Основы квантовой оптики. Пер. с англ. М.: Мир, 1970.
  • Клышко Д. Н. Физические основы квантовой электроники. М.: Наука, 1986.
  • Килин С. Я. Квантовая оптика: Поля и их детектирование. Мн., 1990; М.: УРСС, 2003.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]