Квенцін Таранціна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Квенцін Таранціна
Quentin Tarantino
Фота
Квенцін Таранціна на прэм'еры фільма «Грайндхаус»
 
Імя пры нараджэнні: Квенцін Джэром Таранціна
Дата нараджэння: 27 сакавіка 1963(1963-03-27) (51 год)
Месца нараджэння: Ноксвіл, Тэнесі, ЗША
Грамадзянства: Flag of the United States.svg ЗША
Прафесія: кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, кінапрадзюсар, кінааператар
Кар'ера: з 1988 года
Кірунак: Незалежнае амерыканскае кіно
IMDb: ID 0000233
 
Узнагароды:

«Оскар» (1994)
«Залаты глобус» (1994)
BAFTA (1994)
«Залатая пальмавая галіна» (1994)

Квенцін Джэром Таранціна (англ.: Quentin Jerome Tarantino, нарадзіўся 27 сакавіка 1963, Ноксвіл, штат Тэнесі, ЗША) — амерыканскі рэжысёр, сцэнарыст, акцёр і прадзюсар. Сусветную вядомасць атрымаў пасля карціны «Крымінальнае чытво» (1994), якая прынесла яму «Залатую пальмавую галіну» Канскага кінафестывалю, а таксама прэміі «Оскар» і «Залаты глобус» за лепшы сцэнарый.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 27 сакавіка 1963 у Ноксвіле, штат Тэнесі. Пры нараджэнні атрымаў ад маці імя Квінт у гонар каўбоя з папулярнага тады серыяла з Клінтам Іствудам, але, пазней, памяняў імя на Квенцін, верагодна сам не пераняўшы ад маці любові да гэтага фільма. Выхадзец са звычайнай беднай сям'і амерыканскага Поўдня, Квенцін Таранціна не меў ніякіх прэтэнзій на акцёрскую прафесію, аднак моцна любіў кіно.

Пасля сканчэння школы, Квенцін Таранціна працаваў у пункце відэапракату, які і паслужыў яму школай для вывучэння кіно. У адрозьненне ад «архіўных пацукоў» папярэдняга пакалення, якія вывучалі кіно ў фільматэках, Таранціна ўспрыняў кіно з тэлевізійнага экрана. Гэта і вызначыла яго пераважную цікавасць да сюжэту і падзейных элементах жанру, у той час як эстэты вялікага экрана былі першым чынам зачараваныя мантажом, атмасферай кадра і дэталямі, з якіх кадр складаўся.

Таранціна пачаў з напісання сцэнарыяў, затым у 1992 годзе зняў уласны фільм, «Шалёныя псы». Фільм, які па-новаму падыходзіў да суадносінаў дыялага і дзеяння, прыцягнуў да яго ўсеагульную ўвагу. Пасля гэтага спачатку ў ход пайшлі сцэнары Таранціна, а потым яго самога пачалі запрашаць здымацца ў эпізадычных ролях. Гэты зласлівага выгляду малады чалавек з качыным носам, глыбока пасаджанымі вачыма і крыху высунутым падбародкам, натуральна, не выкліча ў гледача тых жа пачуццяў, што акцёры накшталт Тома Круза. Асоба яго не багата дадатковымі эмоцыямі. Квенцін Таранціна ва ўласных фільмах і ў фільмах сваіх сяброў грае, як правіла, непрыемных персанажаў, псіхапатаў і раздражнёных неўрасценікаў, накшталт малодшага з братоў Гэка ў фантасмагарычным фільме жахаў Роберта Радрыгеза «Ад заходу да досвітку». Тым не менш, на экране Квенцін Таранціна выглядае досыць натуральна, хоць, зразумела, фільмы з яго ўдзелам — першым чынам практыкаванні ў жанравым кіно.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Greene, Richard and K. Silem Mohammad, editors. Quentin Tarantino and Philosophy. Chicago: Open Court Books, 2007. ISBN 0-8126-9634-4
  • Jeff Dawson. Quentin Tarantino: The Cinema of Cool. November 1995, Applause Theatre Book Pub, ISBN 1-55783-227-7
  • Wensley Clarkson. Quentin Tarantino: Shooting From the Hip. 1996.
  • Jerome Charyn. Raised by Wolves: The Turbulent Art and Times of Quentin Tarantino. New York: Thunder’s Mouth Press, 2006. ISBN 1-56025-858-6
  • Jim Smith. Tarantino. London: Virgin Books Ltd, 2005. ISBN 0-7535-1071-5
  • Wensley Clarkson. Quentin Tarantino: The Man, The Myths and His Movies. London: John Blake, 2007. ISBN 1-84454-366-8
  • Jami Bernard. Quentin Tarantino: The Man and His Movies. New York: Harper Perennial / HarperCollins, 1995. ISBN 0-06-095161-3
  • Gerald Peary. Quentin Tarantino: Interviews. Jackson, MS: University Press of Mississippi, 1998.
  • Paul A. Woods. King Pulp: The Wild World of Quentin Tarantino. London: Plexus Publishing Limited, 1996. ISBN 0-85965-235-1

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Прэса

Шаблон:Прэмія «Оскар» за лепшы арыгінальны сцэнарый 1981—2000