Квінс-хаус

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 795
рус.англ.фр.

Квінс-хаус (Queen’s House, што перакладаецца як «дом каралевы») — невялікі двухпавярховы будынак з мінімальным дэкорам, пабудаваны для каралевы Ганны Дацкай ў 1614-17 гг. у Грынвічы па праекце архітэктара Ініга Джонса. Ён уваходзіў у комплекс каралеўскага палаца часоў Генрыха VIII, на месцы якога Крыстафер Рэн пасля выбудаваў Каралеўскі марскі шпіталь (цяпер Нацыянальны марскі музей).

Лесвіца-цюльпан (1635).

Квінс-хаус — краевугольны камень брытанскай архітэктурнай традыцыі і першы на поўначы Еўропы прыклад паладыянскага стылю. Пры праектаванні будынка Джонс, верагодна, браў за прыклад вілу Медычы ў Поджа-а-Каяна. З вокнаў палаца адкрываецца від на Тэмзу. Разам прылеглымі пабудовамі Рэна Квінс-хаус з 1997 года знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА як помнік Сусветнай спадчыны.

Свой канчатковы выгляд Квінс-хаус набыў пасля таго, як у 1635 годзе Джонс перабудаваў яго для новай каралевы, Генрыэты-Марыі. Ужо праз 7 гадоў вылілася грамадзянская вайна, і каралева бегла з Англіі. Плафоны, выкананыя для палаца італьянцам Арацыа Джэнтылескі, захаваліся і былі пасля перавезены ў Мальбара-хаус у цэнтры Лондана. Астатнія палацавыя інтэр'еры ў сваёй масе згублены.

У XVIII—XIX стагоддзях Квінс-хаус выкарыстоўваўся для патрэб Адміралцейства, у прыватнасці, тут размяшчаўся ваенна-марскі каледж. У 1807 г. палац быў злучаны з фланкіруючымі яго пабудовамі Рэна нізкімі каланадамі. Старанная рэстаўрацыя Квінс-хауса была ажыццёўлена ў 1986-99 гг. Плануецца, што на лугу перад ім падчас Алімпіяды 2012 года пройдуць спаборніцтвы па конным відам спорту.

Палац каралевы ў атачэнні каланад рэгенцкага перыяду.

Каардынаты: 51°28′52″ пн. ш. 0°00′14″ з. д. / 51.481111° пн. ш. 0.003889° з. д. (G) (O) (Я)