Квірынальскі палац
| Палац | |
|
Квірынальскі палац
Palazzo del Quirinale |
|
| Фасад палаца | |
| Краіна | Італія |
| Горад | Рым, Квірынал |
| Архітэктурны стыль | Класіцызм |
| Аўтар праекта | Даменіка Фантана, Карла Мадэрна |
| Заснавальнік | Рыгор XIII |
| Будаўніцтва | 1573—??? гады |
| Сайт | Афіцыйны сайт |
| Квірынальскі палац на |
|
Квірынальскі палац (іт. Palazzo del Quirinale) — палац XVI стагоддзя на Квірынальскім узгорку ў Рыме. У наш час палац — афіцыйная рэзідэнцыя Прэзідэнта Італіі. Архітэктары палаца — Даменіка Фантана, капэлы — Карла Мадэрна. У інтэр'еры мноства фрэсак Гвіда Рэні і Мелоца да Форлі. Шэраг фрэсак у Троннай зале належыць пэндзлю Эўджэніа Аньені, якога для гэтай працы запрасіў асабіста Папа Пій IX.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Папская рэзідэнцыя [правіць]
Палац пабудаваны ў 1573 годзе як летняя рэзідэнцыя Папы Рыгора XIII[1]. У Квірінальскім палацы прайшлі чатыры Канклава — Канклаў 1823, Канклаў 1829, Канклаў 1830—1831 і Канклаў 1846.
У першай палове XX стагоддзя палац аблюбаваў кароль Віктар Эмануіл III.
Інтэр'еры [правіць]
Кабінет Прэзідэнта [правіць]
Раней гэты пакой палаца быў летняй спальняй Пап. Пасля захопу Францыяй Рыма, пакой быў прыстасаваны пад сталовую. Зараз жа кабінет выкарыстоўваецца для афіцыйных кансультацый прэзідэнта з міністрамі і прадстаўнікамі Сената. За гэтым сталом, прэзідэнт выступае з Навагоднім зваротам да народа. Стол — французскі, выраблены ў 1750 годзе, на сцяне — карціна XVII стагоддзі[2].
Люстраная зала [правіць]
У першыя гады палаца, сцены залы пуставалі. Грандыёзны дэкор, які адрозніваецца багаццем люстэркаў, быў створаны ў часы Напалеонаўскай акупацыі Італіі. Па задумах імператара, зала павінна была быць троннай, адсюль і люстэркі, і белы шоўк на сценах. Пачынаючы з 1877, памяшканне выкарыстоўвалася, як сталовая, і як бальная зала. У наш час, у сценах Люстраной залы даюць прысягу канстытуцыйныя суддзі, праходзяць слуханні спраў высокай важнасці. Нярэдка залу завуць Белай[3].
Галерэя [правіць]
Гл. таксама [правіць]
Зноскі
- ↑ Квиринальский дворец (руск.) .
- ↑ Studio del Presidente (італ.) .
- ↑ La Sala degli specchi (італ.) .
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Квірынальскі палац- Афіцыйны сайт (італ.)
| Гэта пачатак артыкула пра Італію. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |