Кевін дэ Бройнэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Кевін дэ Бройнэ
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 28 чэрвеня 1991(1991-06-28)[1][2][…] (32 гады)
Грамадзянства  Бельгія
Рост 181 см
Вага 76 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Англія Манчэстэр Сіці
Нумар 17
Маладзёжныя клубы
1997—1999 Бельгія Дронген
1999—2005 Бельгія Гент
2005—2008 Бельгія Генк
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2012 Бельгія Генк 84 (14)
2012—2014 Англія Чэлсі 3 (0)
2012   Бельгія Генк 13 (2)
2012—2013   Германія Вердэр 33 (10)
2014—2015 Германія Вольфсбург 51 (13)
2015— Англія Манчэстэр Сіці 87 (20)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008—2009 Бельгія Бельгія (да 18) 7 (1)
2009 Бельгія Бельгія (да 19) 10 (1)
2011 Бельгія Бельгія (да 21) 2 (0)
2010— Бельгія Бельгія 58 (13)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Бронза Расія 2018
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 лютага 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 25 лютага 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кевін дэ Бройнэ (нідэрл.: Kevin De Bruyne; нар. 28 чэрвеня 1991, Гент, Бельгія) — бельгійскі футбаліст, паўабаронца англійскага клуба «Манчэстэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Бельгіі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Генк»[правіць | правіць зыходнік]

Кевін дэ Бройнэ пачаў сваю кар’еру ў клубе роднага горада «Генце» ў 2003 годзе. Праз два гады перайшоў у «Генк», дзе выступаў у моладзевай камандзе. Дэбютаваў у асноўным складзе «Генка» ў матчы супраць «Шарлеруа» 9 мая 2009 года, дзе яго каманда атрымала паражэнне з лікам 3:0[3]. У наступным сезоне 2009/10 ён, стаўшы іграком асноўнага складу, 7 лютага 2010 года забіў свой першы гол за «Генк», забяспечыўшы тры пункты сваёй камандзе, калі была атрымана перамога з лікам 1:0 над льескім «Стандардам»[4].

У сезоне 2010/11 Кевін забіў пяць галоў у 32 матчах, у якім яго клуб у трэці раз у сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Бельгіі[5].

«Чэлсі»[правіць | правіць зыходнік]

31 студзеня 2012 года «Генк» абвясціў аб пераходзе паўабаронцы ў «Чэлсі», з якім дэ Бройнэ падпісаў кантракт на пяць з паловай гадоў[6]. Паводле ўмовы ўгоды ігрок дайграў рэшту сезона 2011/12 у «Генце» ўжо на правах арэнды.

«Вердэр»[правіць | правіць зыходнік]

2 жніўня 2012 года на афіцыйным сайце «Чэлсі» з’явілася паведамленне, што сезон 2012/13 Кевін правядзе ў нямецкім «Вердэры». Клубы дамовіліся аб пераходзе футбаліста за 1,3 мільёна еўра[7].

«Вольфсбург»[правіць | правіць зыходнік]

18 студзеня 2014 года «Вольфсбург» выкупіў правы на дэ Бройнэ за суму ў памеры 17 млн фунтаў стэрлінгаў[8]. У складзе «валкоў» Кевін адразу стаў адным з лідараў, у сезоне 2014/15 ён з 21 галявой перадачай стаў найлепшым асістэнтам Бундэслігі. 30 мая 2015 года забіў пераможны мяч у браму дортмундскай «Барусіі» ў фінале Кубка Германіі (выніковы лік 3:1).

«Манчэстэр Сіці»[правіць | правіць зыходнік]

30 жніўня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе дэ Бройнэ ў «Манчэстэр Сіці»[9].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Кевін выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныі краіны. 11 жніўня 2010 года дэбютаваў у складзе асноўнай зборнай Бельгіі ў рамках таварыскага матча супраць зборнай Фінляндыі ў горадзе Турку, дзе яго зборная атрымала паражэнне з лікам 1:0[10].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Генк»:

«Вольфсбург»:

«Манчэстэр Сіці»:

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Kevin De Bruyne // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Kevin De Bruyne // FBref.com
  3. 3–0 Genk(недаступная спасылка). Guardian
  4. Genk 1–0 Standard Liege Архівавана 11 кастрычніка 2012.. Guardian
  5. «Genk clinch third Belgian title with Liege draw» Архівавана 18 кастрычніка 2012.. Reuters
  6. «Blues medical for De Bruyne». Sky Sports
  7. «Вердер» арендует у «Челси» де Брюйне за 1,3 миллиона евро. Sports.ru
  8. Chelsea sell Kevin De Bruyne to Wolfsburg. The Guardian.
  9. "Манчестер Сити" объявил о переходе Кевина Де Брюйне. football.by.
  10. Finland 1–0 Belgium. Eurosport