Кейсон Фамвіхан
| Кейсон Фамвіхан ໄກສອນ ພົມວິຫານ |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| 15 жніўня 1991 — 21 лістапада 1992 | |||
| Папярэднік: | Суфанувонг | ||
| Пераемнік: | Нухак Пхумсаван | ||
|
|||
| 2 снежня 1975 — 15 жніўня 1991 | |||
| Папярэднік: | Пасада заснавана | ||
| Пераемнік: | Кхамтай Сіпхандон | ||
| Партыя: | Народна-рэвалюцыйная партыя Лаоса | ||
| Нараджэнне: | 13 снежня 1920 в. На Сенг[1], Саванакхет |
||
| Смерць: | 21 лістапада 1992 (71 год) В'енцьян |
||
Кейсон ФАМВІХАН (13 снежня 1920, прав. Саванакхет, Лаос — 21 лістапада 1992) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Лаоса.
Вучыўся ў Ханойскім універсітэце. У 1942 далучыўся да антыяпонскай барацьбы. У 1947—49 узначаліў узброеную барацьбу супраць французскага панавання ў Паўночна-Усходнім Лаосе, з 1949 на чале Народна-вызваленчай арміі Лаоса. 3 1950 член ЦК Адзінага народнага фронту Лаоса, міністр абароны ва ўрадзе Нацыянальнага супраціўлення. 3 1951 кіраўнік Народна-рэвалюцыйнай партыі Лаоса. 3 1956 адзін з кіраўнікоў, з 1959 намеснік старшыні Патрыятычнага фронту Лаоса (ПФЛ), які вёў узброеную барацьбу з цэнтральным урадам Лаоса. Пасля перамогі ПФЛ і абвяшчэння ў лістападзе 1975 Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі (ЛНДР) — прэм'ер-міністр ЛНДР. У жніўні 1991 абраны прэзідэнтам ЛНДР.
Зноскі
Літаратура [правіць]
- Фамвіхан // БЭ ў 18 т. Т. 16. Мн., 2003.