Келоід
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Келоід | ||
|---|---|---|
| МКХ-10 | L91.0 | |
| МКХ-9 | 701.4 | |
| MedlinePlus | 000849 | |
| eMedicine | article/1057599 article/1298013 | |
| MeSH | D007627 | |
Келоід (ад грэч. Kele - пухліна і éidos - выгляд) — пухлінападобнае разрастанне грубай кудзелістай злучальнай тканкі скуры. Прычыны ўзнікнення келоідаў незразумелыя. У асобных пацыентаў існуе схільнасць да развіцця келоідаў.
Змест |
Фактары рызыкі[правіць]
- Выяўленая пігментацыя скуры
- Пэўная лакалізацыя ініцыяльных пашкоджанняў (вобласць дельтападобнай цягліцы, грудная клетка, мочка вуха)
- Цяжарнасць
- Пубертатны перыяд.
Дыферэнцыяльны дыягназ[правіць]
Келоід дыферэнцыруецца з гіпертрафічнымі рубцамі, дэрматафібромай, інфільтруючым базальнаклеткавым ракам (пацвярджаюць пры біяпсіі).
Тэрапія[правіць]
Паводле "Міжнародных рэкамендацый па вядзенню пацыентаў з паталагічнымі рубцамі" існуе два метады[1] лячэння рубцоў, эфектыўнасць якіх пацверджана ў кантраляваных рандамізаваных даследаваннях:
- выкарыстанне сіліконавага геля / пакрыцця
- ін'екцыі кортыкастэроідаў у вобласць келоіда
Літаратура[правіць]
- БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.223