Кельцкая царква

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кельцкі крыж, адзін з сімвалаў кельцкай царквы

Кельцкая царква — агульная назва для хрысціянскай царкоўнай арганізацыі Ірландыі, Брытаніі, Уэльса, Шатландыі і Брэтані, існавала ў другой палове першага тысячагоддзя - пачатку другога тысячагоддзя нашай эры.

Назвы кельцкая царква і кельцкае хрысціянства маюць ўмоўны характар, з'явіліся ў літаратуры ў XVIII ст. і распаўсюдзіліся пад уплывам рамантызму. У наш час яны ўжываюцца толькі для вылучэння некаторых асаблівасцяў, што мелі месца ў развіцці хрысціянства на Брытанскіх астравах. Існаванне ж у сярэднявеччы асобнай царкоўнай арганізацыі або веравучэння, адрозных ад каталіцкай, у наш час абвяргаецца большасцю гісторыкаў[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Хрысціянства ў кельтаў Брытанскіх астравоў з'яўляецца ва II-III стагоддзі н. э. намаганнямі місіянераў з еўрапейскага кантынента. Асабліва моцна яно ўкараняецца ў Ірландыі, якая робіцца галоўным цэнтрам кельцкага хрысціянства ў наступныя стагоддзі. На думку прыхільнікаў існавання самастойнай кельцкай царквы, у VI-VII стагоддзі адбываецца суперніцтва паміж кельцкай і каталіцкай (папскай) цэрквамі за хрысціянізацыю Англіі, населеную да таго часу германскімі плямёнамі англаў, саксаў і ютаў. На саборы ва Уітбі (Нартумбрыі) у 664 годзе ў багаслоўскім дыспуце перамаглі прадстаўнікі папскай царквы, з прычыны чаго каталіцкі абрад пачаў пераважаць не толькі ў Англіі, але і ва Уэльсе і Шатландыі. У Ірландыі ж кельцкая царква спыніла сваё існаванне толькі ў XII стагоддзі, калі краіна была захоплена Англіяй.

У пачатку XX ст. прыхільнікі існавання самастойнай кельцкай царквы пачалі захады для яе адраджэння. У наш час існуе некалькі арганізацый з падобнай назвай, якія аб'ядноўваюць групы вернікаў (пераважна ірландцаў) з некалькіх краін свету.

Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнае адрозненне кельцкай царквы ад каталіцкай - гэта больш частае ўжыванне прац антычных аўтараў, у тым ліку грэчаскіх, Старога запавету, а таксама ў пераважнай ролі кляштароў. Яна ўвабрала ў сябе вялікую колькасць мясцовых кельцкіх традыцый, і па сутнасці з'яўлялася інстытутам супольным, узначаленым кельцкімі вышэйшымі. Таксама адрозненнем двух існуючых ў Брытаніі абрадаў (кельцкага і каталіцкага) з'яўляўся спосаб вылічэння царкоўных святаў, з прычыны чаго Вялікдзень у розных цэрквах прыходзіўся на розныя дні.

Зноскі