Келіх

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Паштовая марка Беларусі

Келіх (ад ням. Kelch[1]) — пасудзіна для віна.

Адрозніваюць келіхі:

  • для шампанскага. Ёмістасць — 125—150 г. Канічнай, падоўжанай, цыліндрычнай, грушападобнай і краманчатай формы.
  • для сокаў і піва. Ёмістасць — 250—400 г. Цыліндрычнай формы на нізкай ножцы.
  • для фруктова-ягадных сокаў, фруктова-ягадных кактэйляў з марожаным або малочных. Ёмістасць — 250—350 г.

Цікава, што класічныя келіхі для салодкага шампанскага вырабляліся па форме і памеру грудзей каралевы Францыі Марыі-Антуанеты, якая была абезгалоўленая ў Парыжы ў 1793 годзе. Гэтыя келіхі адпавядаюць памеру «У» паводле міжнароднай класіфікацыі памераў жаночых бюстаў і аб'ёму ў 200 мл, паводле метрычнай сістэмы. У наш час такія келіхі выкарыстоўваюцца для падачы шампанскага даволі рэдка.[2]

У 1950-я гг. аўстрыец Клаўс Ёзэф Рыдэль стварыў розныя тыпы келіхаў для вінаў розных рэгіёнаў Францыі, Аўстрыі, Італіі, тэкілы, аквавіту, вермута, кіршвасеру, грапы і іншых напояў. Вынайдзеныя ім формы выкарыстоўваюцца і ў наш час.[3]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.1, С.642
  2. Урокі келіха
  3. Riedel, Аўстрыя