Кембрыйскія горы
| Кембрыйскія горы Cambrian Mountains |
|
| Каардынаты: | |
| Краіна | |
| Рэгіёны | Уэльс, Англія |
| Найвышэйшая вяршыня | Сноўдан |
| Вышэйшая кропка | 1085 м |
| Няма старонкі Шаблон:На карце/Вялікабрытанія Уэльс | |
Кембрыйскія горы (англ.: Cambrian Mountains) — шэраг горных ланцугоў ў Вялікабрытаніі, якія адлучаюць Уэльс ад Англіі і якія займаюць асноўную частку паўвострава Уэльс. Вышэйшая кропка - гара Сноўдан.
Характарыстыка [правіць]
Даўжыня Кембрыйскіх гор складае каля 150 кіламетраў. Горы ўключаюць у сябе паўднёвыя горы Уэльса - Маякі Брэкана, горы паўночных Кармартэншыра і Керэдыгіёна, і Сноўдонію ў Паўночным Уэльсе.
Першапачаткова тэрмін «Кембрыйскія горы» ўжываўся ў агульным сэнсе да большай часткі нагор'я Уэльса. З 1950-х выкарыстанне гэтай назвы стала ўсё больш і больш лакалізаваным да геаграфічна гамагеннага нагор'я сярэдняга Уэльса, вядомаму на валійскай мове як Elenydd (якое распасціраецца ад Пімлімана да Мінід-Малайна).
Гэтая неўрадлівая і маланаселеная дзікая мясцовасць часта згадваецца як Пусткі Уэльса. Тым не менш, яны забяспечваюць вадой увесь Уэльс і такія вялікія англійскія горада, як Ліверпуль і Бірмінгем.
Літаратура [правіць]
- БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.226
Спасылкі [правіць]
- Сайт Таварыствы Кембрыйскіх гор (Cambrian Mountains Society). (англ.)
- Сайт праекта «Ініцыятыва Кембрыйскіх гор» (Cambrian Mountains Initiative) (англ.)
- Турыстычная інфармацыя пра Кембрыйскія горы на сайце iKnow Wales. (англ.)
- Кембрыйскія горы ў Вялікай савецкай энцыклапедыі.
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Уэльса. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |