Кенгуровыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кенгуровыя

Самка ўсходняга шэрага кенгуру з дзіцянём
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Macropodidae Gray, 1821


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  179922
NCBI  9307
EOL  7617
FW  40140

Кенгуровыя (Macropodidae) — сямейства сумчатых млекакормячых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Выдзяляюцца 3 падсямействы, 17 родаў, каля 55 відаў. Пашыраны ў Аўстраліі на а-вах Новая Гвінея, Тасманія, архіпелагу Бісмарка; акліматызаваны ў Новай Зеландыі.

Даўжыня цела 25—160 см, хваста 15—110 см, маса 1,4—90 кг. Заднія канечнасці даўжэйшыя і мацнейшыя за пярэднія; хвост моцны, большасць відаў карыстаецца ім як балансірам пры скачках (да 13 м у даўжыню) са скорасцю да 50 км/гадз.

Большасць відаў — наземныя, некаторыя прыстасаваны да жыцця на дрэвах. Актыўныя ў прыцемках. Трымаюцца групамі. Расліннаедныя; некаторыя кормяцца насякомымі і чарвямі.

Раз у год нараджаюць адно дзіцяня (зрэдку два—тры) і выношваюць у вывадкавай сумцы на жываце самкі 6—8 месяцаў.

Шэраг відаў — аб'екты промыслу. Гадуюць на фермах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]