Керамзіт
Керамзіт — лёгкі порысты будаўнічы матэрыял ячэістай будовы з закрытымі порамі. Мае форму авальных гранул. Вырабляецца таксама ў выглядзе пяску — керамзітавы пясок.
Змест |
Тэхналогія вытворчасці [правіць]
Керамзіт атрымоўваецца шляхам абпальвання лёгкаплаўкай гліны.
У залежнасці ад рэжыму апрацоўкі гліны можна атрымаць керамзіт рознай насыпной шчыльнасці (аб'ёмнай вагой) — ад 250 да 600 кг/м³ і вышэй.
Абпал гліны адбываецца ў металічных барабанах-печах, дыяметрам 2—5 метраў і даўжынёй да 70 метраў. Барабаны ўстанаўліваюцца пад невялікім вуглом, гліняныя гранулы засыпаюцца ў верхнюю частку печы, пад уздзеяннем сілы цяжару яны скочваюцца да ніжняй часткі, дзе ўсталяваная фарсунка для спальвання паліва. Час знаходжання гранул ў печы каля 45 хвілін. Часам выкарыстоўваюць двухбарабанныя печы, дзе барабаны аддзеленыя адзін ад аднаго парогам і круцяцца з рознымі хуткасцямі.
Ужываюцаа таксама трохбарабанныя печы. Падобныя печы дазваляюць выкарыстоўваць менш якасную сыравіну, хоць на выхадзе якасць керамзіту не адрозніваецца.
Выкарыстанне [правіць]
Керамзіт выкарыстоўваецца як уцяпляльнік ў выглядзе засыпання, а таксама для вырабу лёгкага бетону — керамзітабетон. Выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы і гідрапоніцы.
Літаратура [правіць]
- БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.233
- Комар А. Г. Строительные материалы и изделия: Учебн. для инж.-экон. спец. строит. вузов — 5-е изд., перераб. и доп. — М.: Высшая школа, 1988. — С. 89—90. — 527 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-06-001250-6. (руск.)
Спасылкі [правіць]
- Керамзит // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)