Кераміка
Кераміка (стар.-грэч. κέραμος — гліна) — вырабы з неарганічных, неметалічных матэрыялаў (напрыклад, гліны) і іх сумесяў з мінеральнымі дабаўкамі, вырабляецца пад уздзеяннем высокай тэмпературы з наступным астуджэннем.
Віды керамікі [правіць]
У залежнасці ад будовы адрозніваюць тонкую кераміку (чарапок шклопадобны або дробназярністы) і грубую (чарапок буйназярністы). Асноўныя віды тонкай керамікі — фарфор, паўфарфор, фаянс, маёліка. Асноўны від грубай керамікі — ганчарная кераміка. акрамя таго адрозніваюць кераміку карбідавую, барыдную, сіліцыдную і інш.
Фарфор мае шчыльны запечаны чарапок белага колеру (часам з блакітнаватым адценнем) з нізкім водапаглынаннем (да 0,2 %), пры паляпванні выдае высокі меладычны гук, у тонкіх слаях можа прасвечваць. Сыравіна для фарфору — каалін, пясок, палявы шпат і іншыя дадаткі.
Фаянс мае кіпры белы чарапок з жаўтаватым адценнем, сітаватасць чарапка 9 — 12 %. З-за высокай сітаватасці вырабы з фаянса цалкам пакрываюцца бясколернай глазурай невысокай тэрмастойкасці. Фаянс ўжываецца для вытворчасці сталовага посуду штодзённага выкарыстання. Сыравіна для вытворчасці фаянса — белыя гліны з даданнем крэйды і кварцавага пяску.
Беларуская кераміка [правіць]
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кераміка