Кермадэк
| Кермадэк | |
| Каардынаты: | |
| Колькасць астравоў | 4 і некалькі скал |
| Найбуйнейшы востраў | востраў Раўль |
| Агульная плошча | 33 км² |
| Найвышэйшы пункт | 516 м |
| Краіна | |
| Насельніцтва (2010) | 0 чал. |
Кермадэк (англ.: Kermadec) — астраўная дуга ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна. Агульная плошча архіпелага - каля 33 км ², з іх плошча вострава Раўль - 29,4 км ². Належыць Новай Зеландыі. Сталага насельніцтва няма.
Змест |
Геаграфія[правіць]
Астравы размешчаны ў 800-1000 км на паўночны ўсход ад Паўночнага вострава Новай Зеландыі і больш чым у 1100 км на паўднёвы захад ад Ата (Тонга). Названы архіпелаг у гонар французскага мараплаўца Ёна дэ Кермадэка.
Плошча Кермадэцкага архіпелага - каля 33 км ², з іх плошча вострава Рауль - 29,4 км ². Склад - чатыры вострава і некалькі скал. На захадзе астравам абмываюцца морам Фіджы, на ўсход размешчаны глыбакаводны жолаб Кермадэк.
Астравы Кермадэк сфарміраваліся каля 1,5 - 0,5 млн гадоў таму ў выніку вулканічнай дзейнасці. Прычым, актыўнасць мясцовых вулканаў назіраецца і ў нашы дні.
Астравы часткова пакрытыя трапічнымі і субтрапічным лясамі, некаторыя мясцовыя віды эндэмікі (Метрасідэрас кермадэцкі, Myrsine kermadecensis). На астравах - буйныя калоніі марскіх птушак.
Гісторыя[правіць]
Лічыцца, што да прыбыцця еўрапейцаў палінезійцы двойчы прадпрымалі спробы каланізацыі астравоў Кермадэк — каля X - XI стст. і ў XIV ст. Але па невыяўленым прычынам яны пакідалі свае паселішчы.
30 чэрвеня 1788 г. астравы былі адкрыты брытанскімі мараплаўцамі. Яны былі даследаваны і нанесены на карту французскай экспедыцыяй 1793 г., якая шукала Жана-Франсуа дэ Лаперуза. Архіпелаг атрымаў сваю назву ў гонар Ёна дэ Кермадэка, капітана аднаго з караблёў экспедыцыі.
У XIX - першай палове XX стст. прадпрымаліся спробы каланізацыі еўрапейскімі і навазеландскімі перасяленцамі, але яны скончыліся няўдачай. Тым не менш, у 1886 г. Вялікабрытанія абвясціла аб анэксіі астравоў. У 1887 г. яны былі перададзены пад кіраванне ўрада Новай Зеландыі.
У 1938 - 1964 гг. на востраве Раўль працавалі радыё- і метэаралагічная станцыі, але яны былі эвакуяваныя ў сувязі з чарговым вывяржэннем мясцовага вулкана.
З 1990 года архіпелаг з'яўляецца прыродным запаведнікам. Сталага паселішча больш няма.
Галерэя[правіць]
Літаратура[правіць]
- БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.238
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Астравы Кермадэк- (англ.) Інфармацыя пра астравы Кермадэк
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Новай Зеландыі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
