Кертыс Браўн
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Кертыс Лі Браўн (англ.: Curtis Lee "Curt" Brown, Jr.[1], нар. 11 сакавіка 1956, г. Элізабет-Сіці, ЗША) — касманаўт ЗША.
Змест |
Біяграфія[правіць]
Нарадзіўся 11 сакавіка 1956 года ў горадзе Элізабет-Сіці, штат Паўночная Караліна.
Скончыў Акадэмію ВПС ЗША ў 1978 годзе. З 1987 года ў атрадзе касманаўтаў НАСА.
Разведзены, у яго адзін сын.
Захапленні - лыжы, водныя лыжы, падводнае плаванне, азраакрабатыка, аднаўленне старых аўтамабіляў.
Касмічная дзейнасць[правіць]
Здзейсніў 6 палётаў у складзе экіпажаў касмічных караблёў:
- 12-20 верасня 1992 года — на касмічным караблі «Індэвар»;
- 3-14 лістапада 1994 года — на касмічным караблі «Атлантыс» (як пілот);
- 19-29 мая 1996 года — на касмічным караблі «Індэвар»;
- 7-19 жніўня 1997 года — на касмічным караблі «Дыскаверы» (як камандзір);
- 29 кастрычніка - 7 лістапада 1998 года — на касмічным караблі «Дыскаверы»;
- 20-28 снежня 1999 года — на касмічным караблі «Дыскаверы».
У космасе правёў 57 сутак 15 гадзін 10 хвілін 50 сякунд[2].
Воінскія званні[правіць]
Палкоўнік ВПС ЗША.
Членства ў арганізацыях[правіць]
- Член асацыяцыі «Лётчыкі ВПС ЗША»
- Член асацыяцыі «Выпускнікі Акадэміі ВПС ЗША (Air Force Academy)»
- Член асацыяцыі «Лётчыкі эксперыментальных самалётаў»
- Член асацыяцыі «Лётчыкі класічных рэактыўных самалётаў»
Узнагароды[правіць]
- 6 залатых медалёў НАСА «За касмічны палёт»
- Медаль ВПС ЗША «За выключныя заслугі»
- Медаль ВПС ЗША «За выдатныя дасягненні»
Зноскі
Літаратура[правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі - ЯЯ / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2004. - 472 с.: іл.
Спасылкі[правіць]
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |