Кетчуп
Кетчуп (англ.: ketchup) — соус, у склад якога ўваходзіць таматная паста, воцат, крухмал, соль, цукар, перац і розныя дадаткі.
Гісторыя [правіць]
Прарадзімай кетчупа лічыцца Кітай. У XVII стагоддзі ў Англію завезлі з Азіі соус, прыгатаваны з анчоўсаў, грэцкіх арэхаў, грыбоў і нырачных бабоў. Зваўся ён на адным з кітайскіх дыялектаў koechiap, або ke-tsiap. У грубым перакладзе гэта азначае расол засоленай рыбы або малюска. У найстарэйшы рэцэпт таматы не ўваходзілі, соус рыхтавалі з анчоўсаў, грэцкіх арэхаў, грыбоў і фасолі, змяшаных са спецыямі, часнаком і віном.
У Англіі яго звалі catchup або ketchup. У канцы XIX стагоддзя ў кетчуп пачалі дадаваць памідоры. Новы варыянт апынуўся ўдалым і хутка распаўсюдзіўся па Еўропе. Ад пачатковага варыянта цяпер засталіся толькі малавядомыя рэцэпты кетчупа з грыбоў і алівак.
Гл. таксама [правіць]
Вонкавыя спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кетчуп- Ketchup World (англ.)
| Гэта пачатак артыкула пра ежу і напоі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |