Кецалькаатль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кецалькаатль
Выява Кецалькаатля (XVI ст.)
Выява Кецалькаатля (XVI ст.)
Вярхоўны бог
Міфалогія ацтэкі
Пол мужчынскі пол
Бацька Mixcoatl[d]
Маці Chimalma[d]
Браты і сёстры Xipe Totec[d], Tezcatlipoca[d], Huitzilopochtli[d] і Xolotl[d]
У іншых культурах Кукумац, Кукулькан
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кецалькаатль (на мове наўатль Quetzalcoatl "ke.ʦal.ˈkoː.waːtɬ" «птушкападобны змей») — імя бажаства старажытнай Амерыкі, адзін з галоўных багоў ацтэкскага пантэона і пантэона іншых цывілізацый Цэнтральнай Амерыкі.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Імя бога паходзіць ад назвы невялікай птушкі кецаль (кетсаль, кетцаль, квезал) з яркім смаргдавым апярэннем. Яна высока шанавалася ў традыцыйных культурах Амерыкі як сімвал свабодалюбнасці, бо не жыве ў няволі.

Бог Кукумац, падобны Кецалькаатлю, быў вядомы ўжо ў V - VIII стст. да н. э. старажытным тальтэкам. Тады ён увасабляў вятры, што прыносілі з Атлантыкі вільгаць на палі. У I - VI стст. культ Кукумаца распаўсюдзіўся ў іншых частках Цэнтральнай Амерыкі. Індзейцы мая называлі яго Кукульканам.

Кукумацу—Кецалькаатлю прыпісваліся ўласцівасці першага галоўнага бога, стваральніка свету, людзей і культуры земляробства, уладара стыхій і ранешняй зоркі, заступніка жрацоў і двайнят. Ён таксама называўся першым гаспадаром тальтэкскага міфічнага горада Талана (магчыма, іх сталіцы Тулы, вярхоўныя жрацы якой пазней насілі імя Кецалькаатля).

Згодна паданню, Кукумац быў прываблены сваёй супрацьлегласцю Тэскатліпокам, пачаў парушаць свае жа забароны, піць і прыставаць да сваёй дачкі. Гэта прывяло да шэрагу катастроф. Ён пакінуў Талан, перасяліўся на ўсход, дзе памёр і быў спалены.

Культ у ацтэкаў[правіць | правіць зыходнік]

Ацтэкі перанялі тальтэкскі вобраз бога праз сваіх папярэднікаў хуастэкаў. Яму таксама надаваліся імёны Эекатля (бога ветру), Шалотля (бога двайнят і пачвар), Тлаўіскальпантэкутлі (бога Венеры) і інш.

Кецалькаатль маляваўся як барадаты чалавек у масцы з велізарнымі вуснамі, часам у хуастэкскай вопратцы (высокай шапцы і насцегнавой павязцы са скуры ягуара, плюмажом з пер'я кецаля, нагруднай пласціне ў выглядзе ракавіны), або як змея, пакрытага пер'ем.

Галоўным цэнтрам шанавання лічылася Чалула (Мексіка).

Ацтэкі верылі, што адыход Кецалькаатля на ўсход, у краіну Тлілан-Тлапалан, мае часовы характар, і ён яшчэ вернецца. Па іроніі, у год Кецалькаатля на амерыканскім узбярэжжы высадзіліся іспанскія канкістадоры, якія разбурылі дзяржаву ацтэкаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]