Клавішнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кла́вішнік — музыкант, які іграе на клавішных музычных інструментах, як правіла, на электронных. Да пачатку 1960-х гадоў музыкантаў, якія іграюць на клавішных інструментах, адносілі або да піяністаў, або да арганістаў. Пачынаючы з сярэдзіны 1960-х стала шырока выкарыстоўвацца мноства новых клавішных інструментаў (такіх як электрапіяніна, электраарганы, аналагавыя і лічбавыя сінтэзатары), што прывяло да неабходнасці ўвядзення больш агульнага тэрміна.