Клайвдэн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кліўдэн будаваўся па прыкладзе рэнесансных італьянскіх палацца

Клі́ўдэн, часам Клайвдэн (англ.: Cliveden /ˈklɪvdən/) — неарэнесансны загарадны палац на высокім узгорку над Тэмзай у Бакінгемшыры, пабудаваны ў 1850-х гадах Чарльзам Бары (архітэктар Вэстмінстэрскага палаца) для герцага Сазерленда. Палац, узведзены на месцы барочнай рэзідэнцыі 2-га герцага Бакінгема, служыць адным з лепшых узораў эклектычнага кірунку ўвіктарыянскай архітэктуры.

У 1893 годзе ўладальнік Кліўдэна, герцаг Вэстмінстэр, прадаў яго амерыканскаму нуварышу лорду Астару, які ўклаў нямала сродкаў у далейшае ўпрыгожванне сядзібы. Барочныя скульптуры, расстаўленыя ў садзе, былі прывезены ім у Кліўдэн з Італіі. Лэдзі Нэнсі Астар (1879—1964) праславілася як першая жанчына, абраная ў Брытанскі парламент; у палацы вісіць яе знакаміты партрэт пэндзля Сарджэнта. Пры ёй Кліўдэн стаў упадабаным месцам сходаў лонданскага свецкага кола.

У сярэдзіне XX стагоддзя «клайвдэнская зграя» успрымалася левымі коламі як увасабленне «сусветнага закулісся», а ў 1960-я гады Кліўдэн фігураваў у палітычнай справе Джона Праф'юма, што яшчэ больш сапсавала яго рэпутацыю. Астары саступілі Кліўдэнскую сядзібу Нацыянальнаму фонду, які ў 1970-я гады здаваў яе Стэнфардскаму ўніверсітэту для размяшчэння брытанскага філіяла. У наш час у Кліўдэне абсталяваны пяцізоркавы гатэль.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 51°33′29.16″ пн. ш. 0°41′17.96″ з. д. / 51.5581° пн. ш. 0.688322° з. д. (G) (O) (Я)