Клапагон еўрапейскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Клапагон еўрапейскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Actaea europaea (Schipcz.) J.Compton

Сінонімы
Cimicifuga europaea Schipcz.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  64031
EOL  5528726
IPNI  1002888-1
TPL  kew-2620536

Клапаго́н еўрапейскі[3] (Actaea europaea) — від кветкавых травяністых раслін роду Варанец (Actaea) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Расліна можа дасягаць у вышыню 1,5 метра. Сцябло (адно або некалькі[4]) прамастаячае, жорсткае, разгалінаванае, пакрытае лісцем. Падземная частка заканчваецца карэнішчам. Лісце буйное, даўжынёй да 40[4] см, перыстае, яйкападобнае, з зубчастым краем, з ніжняга боку рэдка апушанае. Ніжняе лісце на доўгіх, пашыраных унізе чаранках, верхняе — амаль сядзячае[4].

Кветкі
Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
 I катэгорыя (CR) 

Кветкі зеленаватыя, сабраныя ў разгалінаваныя суквецці. Калякветнік складаецца з 4—5 рана ападаючых белаватых пялёсткаў[4]. Плод лістоўка  (руск.) з кручкаватым носікам. Насенне пакрыта бурымі лускавінкамі.

Арэал і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Па паходжанні сярэднееўрапейскі лесастэпавы від. Пашырэнне: Сярэдняя Еўропа і заходнія раёны Усходняй Еўропы. На тэрыторыі Беларусі гэты рэліктавы від знаходзіцца за паўночна-ўсходняй мяжой арэала[5].

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Цвіце ў ліпені—жніўні. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна[4].

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

Пад дзяржаўную ахову на тэрыторыі Беларусі ўпершыню ўзяты ў 1964 г. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі 1-га і 2-га выданняў (1981, 1993). Ахоўваецца ў Польшчы[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в г д Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 139. (руск.)
  5. а б КЛОПОГОН ЕВРОПЕЙСКИЙ Архівавана 5 снежня 2014. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 139. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]