Клапы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Клапы
Pyrrhocoris apterus 01.jpg
Pyrrhocoris apterus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hemiptera Linnaeus, 1758

Сінонімы
Падатрады
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   103359
NCBI   7524
EOL   2639124

Клапы, або Паўцвердакрылыя (Hemiptera) — атрад насякомых з няпоўным пераўтварэннем.

Вядомы з мезазойскай эры (каля 200 млн г. назад). Падзяляюцца на 50 сямействаў, больш за 30 тыс. відаў, на Беларусі сустракаецца каля 400 відаў. Пашыраны ўсюды. Жывуць на сушы (паверхня і верхні слой глебы, расліны), на паверхні вады і ў вадзе (водныя расліны, дно).

Даўжыня ад 0,7 мм да 12 см. Крылаў дзве пары, пярэднія неаднародныя: верх перапончаты, аснова цвёрдая, скурыстая (адсюль назва), ёсць кароткакрылыя і бяскрылыя (пасцельны клоп) формы. Ротавы апарат колюча-сысучага тыпу, складаецца з членістага хабатка, утворанага скручанай у трубку ніжняй губой і дзвюма парамі стылетаў (верхнія і ніжнія сківіцы). Ёсць пахучыя грудныя залозы. Развіццё з няпоўным ператварэннем (стадыя кукалкі адсутнічае). Большасць відаў корміцца сокамі раслін (у асноўным, генератыўныя органы і насенне), некаторыя — драпежнікі, крывасмокі, паразіты іншых жывёл.

Могуць пераносіць узбуджальнікаў вірусных хвароб.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Клапы // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999.

Шаблон:Атрады насякомых