Класіфікацыя расліннасці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Класіфікацыя расліннасці, сінтаксанамія — частка фітацэналогіі, якая ўключае ў сябе тэарэтычнае вучэнне і практычныя метады па выдзяленню ўмоўна аднородных тыпаў (фітацэнонаў) з фітацэнатычнага кантынуўма і іх субардынацыю ў сінтаксанамічную іерархію.

Агульныя звесткі аб класіфікацыі расліннасці[правіць | правіць зыходнік]

Класіфікацыя расліннасці з’яўляецца цэнтральнай часткай фітацэналогіі. Узровнь яе развіцця адлюстроўвай узровень развіцця ўсей навукі.

Сінтаксанамія скарыстоўвае опыт таксанаміі, якая ўжо к пачатку XX стагоддзя была дастаткова развітай навукай. Складанасць класіфікацыі расліннасці тлумачыцца тым, што раслінныя супольнасці ў адрозненні ад відаў — гэта ўмоўнасці, аб’яднаныя ў шматмерны кантынуум. Акрамя таго, раслінныя супольнасці валодаюць нявысокім узроўнем цэласнасці, што вядзе да зменлівасці архітыпаў (набораў дыягнастычных прызнакаў) сінтаксонаў, падчас вельмі значнай. Вельмі рэдка таксама ў сінтаксонах ніжэйшых рангаў прадстаўлены поўнасцю дыягнастычныя віды вышэйшых адзінак. Усе гэта абумовіла значную складанасць выдзялення сінтаксанамічных адзінак і ўсталяванне дыягназаў супольстваў.

Асноўныя падыходы да прынцыпаў і метадалогіі класіфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Да пачатку 1970-х гадоў існаваля мноства падыходаў да класіфікацыі расліннасці, якія паступава трансфармаваліся ў два асноўных:

  • Дамінантны (фізіянамічны) падіход.
  • Эколага-фларыстычны падыход.

Пры дамінантным падыходзе сінтаксоны вылучаюцца па дамінантах асобных ярусаў раслінных супольнасцей. Асноўнымі адзінкамі дамінантнай класіфікацыі з’яўляюцца фармацыя — сукупнасць супольнасцей з адным дамінантам (напрыклад, фармацыя дубовых лясоў) і 'асацыяцыя — якая вылучаецца на падставе дамінантаў розных ярусаў (напрыклад, дубрава рабінава-кіслічная). Гэты падыход з’яўляецца простым і цалкам прымянімым да лясной расліннасці барэальных, суббрарэальных і субтрапічных лясоў, г.зн. там, дзе ў складзе супольнасці маюцца некалькі яўных дамінантаў з моцнымі эдыфікатарнымі ўласцівасцямі, дзе высокая ступень дыскрэтнасці расліннага покрыва.

Але гэты падыход з’яўляецца напрымальным пры класіфікацыі лугоў, рудэральнай расліннасці, расліннасці вырубак і гараў, дзе дамінанты могут хутка мяняцца ў розныя гады і нават сязоны і валодаюць слабымі эдыфікатарнымі ўласцівасцямі, што вядзе да вялікай варыябельнасці відавога складу супольнасцей. Таму ўсе большае распаўсюджванне мае фларыстычны падыход.

Узнікненне эколага-фларыстычнага падыходу да класіфікацыі звязана з імем швейцарскага геабатаніка Й.Браун-Бланке. Метад класіфікаціі расліннасці, наваны яго імем, грунтуецца на групаванні супольнасцей згодна з падобнасці фларыстычнага складу, які адлюстроўвае экалагічныя ўмовы і стадыю сукцэсіі і ўсталявання сінтаксонаў ад ніжэйшых да вышэйшіх.

Сінтаксоны ў сістэме Браун-Бланке выдзяляюцца на падставе дыягнастычных відаў, сярод якіх адрозніваюць характэрныя, дыферэнцыруючыя і канстантныя.

Віды, канстантныя для ніжэйшых адзінак могут быть дыферэнцыруючымі ці характэрнымі для вышэйшых. Але есць меркаванне, што розніца паміж дыферэнцыруючымі і характэрнымі відамі нязначная і часта іх аб’ядноўваюць у адзіную групу дыягнастычных відаў (у гэтым выпадку канстантныя віды разглядаюцца асобна).

Стварэнне назваў сінтаксонаў, іх відазмяненне і адмена рэгулюецца «Кодэксам фітасацыялагічный наменклатуры», упершыню апублікаваным у 1976 годзе. Існуюць наступныя асноўныя рангі сінтаксанамічнай класіфікацыі (звеху ўніз): клас (канчатак -etea), парадак (-etalia), саюз (-ion), асацыяцыя (-etum). Пры вылучэнні сінтаксона ўказваюць прозвішча яго аўтара і год зацвярджэння.

Пералік усіх сінтаксонаў пэўнай тэрыторыі называецца прадромусам.

Прыклад:

клас: Vaccinio-Piceetea Br.-Bl. 1939
Д. В. (дыягнастычныя віды) Dicranum scoparium, Pleurozium schreberi, Hylocomium splendens, братаўка лугавая (Melampyrum pratense), Ptilium crista-castrensis, грушанка малая (Pyrola minor), грушанка круглалістая (Pyrola rotundifolia), Peltigera aphthosa, Trientalis europaea, чарніцы (Vaccinium myrtillus), буякі (Vaccinium uliginosum), брусніцы (Vaccinium vitis-idaea)
парадак: Cladonio-Vaccinietalia Kiell.-Lund 1967
Д. В. хвоя звычайная (Pinus sylvestris), кладзіна аленевая (Cladonia rangiferina), кладзіна лясная (Cladonia arbuscula), Dicranum fuscescens, Dicranum polysetum, талакнянка звычайная (Arctostaphylos uva-ursi), Empetrum nigrum nigrum, багун балотны (Ledum palustre)
саюз: Dicrano-Pinion Libb. 1933
Д. В. парушэнец парасоністы (Chimaphila umbellata), дыфазіястр сплюшчаны (Diphasiastrum complanatum), пад’ельнік звычайны (Monotropa hypopitys), грушанка зеленаватая (Pyrola chlorantha), Viscum album austriacum
асацыяцыя: Peucedano-Pinetum W.Mat. (1962) 1973
Д. В. Chimaphila umbellate, дзікая пятрушка горная (Peucedanum oreoselinum), ландыш майскі (Convallaria majalis), купена лекавая (Polygonatum odoratum), прастрэл шыракалісты (Pulsatilla patens), чарнакорань прысадзісты (Scorzonera humilis), сумнік звычайны (Solidago virgaurea)

Асноўныя вышэйшыя сінтаксоны расліннасці Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Лясная расліннасць:

Лугавая расліннаць:

  • клас Molinio-Arrhenatheretea  (венг.) R.Tx. 1937 em. R.Tx. 1970 — другасныя паслялясныя луга, якія фарміруюцца на месцы шыракалістных лясоў з даволі багатымі незасоленымі глебамі[4]
  • клас Sedo-Scleranthethea Br.Bl. 1955 — травяністыя супольнасці на слабаразвітых пясчаных глебах

Расліннасць, сфарміраваная на парушаных участках:

  • клас Epilobietea angustifolii R.Tx. et Prsg. in R.Tx. 1950 — расліннаць высечак і гараў[5]
  • клас Galio-Urticetea  (гал.) Passage 1967 — натуральныя і антрапагенныя нітрафільныя супольнасці зацененых месцаў, засмечаных ўчасткаў, узлескаў у лясапарках, у поймах рэк і ручаёў[6]
  • клас Plataginetea majoris R.Tx. et Prsg. in R.Tx. 1950 — супольнасці нізкарослых, устойлівых да вытаптывання і выпасу мезафітоў і гіграфітаў ва дварах, уздоўж дарог, на спартыўных пляцоўках
  • клас Chenopodietea Br.-Bl. 1952 em. Lohm. J. et R.Tx. 1961 ex Matusz. 1962 — супольнасці адналетнікаў, якія ўяўляюць сабой пачатковыя стадыі аднаўленчых сукцэсій пасля парушэнняў і сорнапалявыя супольнасці
  • клас Artemisietea vulgaris  (фр.) Lohm., Prsg. et Tx. in Tx. 1950 — рудэральныя супольнасці высакарослых дзвухгадовых і шматгадовых відаў[7]
  • клас Agropyretea repentis Oberd., Th.Muller et Gors in Oberd. et al. 1967 — рудэральныя супольнасці з пераважаннем шматгадовых злакаў, якія ўяўляюць папярэднюю перад лугамі стадыю ўзнаўляльных сукцэсій
  • клас Bidentetea tripartiti R.Tx., Lohm. et Prsg 1950 — сінантрапныя супольнасці з пераважаннем аднагадовых відаў парушаемых пераўвільгатненных месцаў
  • клас Secalietea Br.-Bl. 1951 — сегетальныя (сорнапалявыя) супольнасці зерневых культур
  • клас Robinietea Jurko ex Sofron 1980 — гарадская спантаная расліннасць і супольнасці штучных дравесных насаджэнняў[8]

Прыбрэжна-водная расліннасць:

  • клас Phragmiti-Magnocaricetea  (венг.) Klika in Klika et Novak 1941 — водныя і каляводныя супольнасці прымацаваных да дна і ўзвышаючыхся над вадой раслін
  • клас Potametea  (венг.) R.Tx. et Prsg — супольнасці прымацаваных да дна руслін з плаваючымі на паверхні ці пагружанымі ў тоўшчу вады лісцямі
  • клас Lemnetea minoris  (руск.) R. Tx. 1955 — супальнасці вольна плаваюцых на паверхні і ў тоўшчы вады незамацаваных раслін
  • клас Charetea  (венг.) (Fukarek 1961 n.n.) Krausch 1964 — супольнасці харавых водарасцей
  • клас Utricularietea intermedio-minoris  (венг.) Den Hartog et Segal 1943 em. Pietsch 1965 — пузырчатка-мохавыя супольнасці дыстрофных вод звычайна ў мачажынах і азерах на верхавых і пераходных балотах

Дэдуктыўны метад Капечкі-Гейні[правіць | правіць зыходнік]

Метад Браўн-Бланке ў яго класічным разуменні асноўвался на характэрных відах і адназначнай дыхатаміі. Гэты падыход апраўдаў сабе пры класіфікацыі натуральных багатых відамі супольнацяў, калі выдзяляліся шэраг сінтаксонаў, з якімі суадносілася частка супольнасцей, а іншыя разгледжваліся як пераходныя. Але пры класіфікацыя такі метадам гіперкантынуальнай рудэральнай раслінаасці паўсталі цяжскасці, звязаныя з шырокай экалагічный амплітудай, эўрыбіёнтнасцю ўваходзячых у няе відаў. Гэта прыводзіла да немагчымасці выдзяліць характэрныя для той ці іншай асацыяцыі і нават саюзу віды.

Таму ў 1974 годзе чэшскія батанікі К. Капечкі і С Гейні прапанавалі так званы дэдуктыўны метад класіфікацыі сінантрапнай расліннасці, які заключаецца ў тым, што разам з асацыяцыямі выдзяляюцца супольнасці, якія падпарадкоўваюцца непасрэдна класу ці парадку, ці адначасова двум вышэйшым сінтаксонам на подставе прадстаўленасці ў ім дыягнастычных відаў вышэйшых адзінак.

Адрозіваюць базальныя супольнасці (сфармаваныя «сваім» дамінантам) і дэрыватныя (дамінант якіх з’яўляецца дыягнастыны від іншага сінтаксона).

Сістэма Паграбеняка[правіць | правіць зыходнік]

Вялікі ўплыў на развіццё лясной фітацэналогіі аказала класіфікацыйная сістэма П. С. Паграбеняка, якая значна распаўсюдзілася ў пачатку XX стагоддзя на Украіне, у Беларусі і еўрапейскай частцы Расіі. Яна прызначаная для класіфікацыі толькі лясных біягеацэнозаў. П. С. Паграбняк, развіваючы працы Е. У. Аляксеева, даў двухмерную эдафічную (глебавую) сетку тыпаў, заснаваную на ардынаце ўвільгатнення (якая пазначаецца лічбамі) і на ардынаце ўрадлівасці (якая пазначаецца літарамі). Скрыжаванне ардынат дае адпаведны тып лесу. Па трофнасці ён вылучыў: А — бор, В — субар, С — судубрава, D — дубрава; па вільготнасці: 0 — сухі, 1 — свежы, 2 — вільготны, 3 — сыры, 4 — мокры. Адпаведна, А1 — свежы бор; С2 — вільготная судубрава і г. д.

Гэтая сістэма адыграла значную практычную ролю ў лясной гаспадарцы, асабліва ў паўднёвых раёнах еўрапейскай часткі СССР, аднак, з пазіцый тэарэтычнай фітацэналогіі яна крытыкавалася за арыентацыю выключна на глебавыя ўмовы, а не на расліннасць, і атрымала мянушку «фітацэналогія без фітацэнозаў». У цяперашні час амаль цалкам выйшла з ужывання.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]