Класічная гітара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Класічная гітара
выява
Класіфікацыя
Дыяпазон
\new Staff \with {\remove "Time_signature_engraver"} {\clef "treble_8" \time 2/1
<e, a, d g b e'>1 \glissando
\set Staff.ottavation = #"8"
b' }

строй адкрытых струн (па напісанні), верхняя мяжа па сапраўдным гучанні
Роднасныя інструменты Сямейства гітар, Лютня
Музыканты Спіс класічных гітарыстаў
Лагатып Вікісховішча Класічная гітара на вікісховішчы

Класічная (іспанская) гітара — гэта 6-струнны шчыпковы музычны інструмент з сямейства гітар.

Класічная гітара мае шэраг асаблівасцяў:

  • Настройка вядзецца ў асноўным па квартах.
  • Гэта акустычны інструмент. Гук узмацняецца выключна драўняным корпусам гітары.
  • Найбольш распаўсюджаныя пароды драўніны для вырабу корпуса класічнай гітары: палісандр альбо чырвонае дрэва для задняй дэкі і абячайкі, елка альбо кедр для верхняй дэкі. Грыф можа быць выраблены з кедру альбо чырвонага дрэва.
  • Класічная гітара мае шэсць струн. Некаторыя класічныя гітары могуць мець восем і больш струн для пашырэння дыяпазону, што дазваляе перакладаць на гітару п’есы, напісаныя для іншых інструментаў.
  • Струны вырабляюцца з нейлону, у адрозненне ад стальных струн на іншых відах гітар. Такія струны маюць слабейшае нацяжэнне (раней струны для класічнай гітары выраблялі з авечых кішак). Тры «ніжнія» (якія маюць больш нізкі тон гучання, але размешчаныя вышэй) струны — «басовыя» — абмотваюць пасрэбраным нікелевым альбо медным дротам.
  • Слабейшае нацяжэнне дазваляе рабіць корпус больш лёгкім, рэзаніруючым, што дазваляе атрымліваць больш насычаны тон гучання, а таксама вырабляць грыф з суцэльнага дрэва, без стальнога нацяжніка - анкернага стрыжня - унутры.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]