Класічная фізіка
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Класі́чная фі́зіка — раздзелы фізікі, якія не ўключаюць квантавую механіку і тэорыю рэлятыўнасці.
Асновай класічнай фізікі з'яўляецца класічная механіка. Да яе адносяць таксама электрамагнетызм, оптыку тэрмадынаміку і статыстычную механіку, якая грунтуецца на класічнай механіцы.
Добра апісваючы з'явы макраскапічнага свету, класічная фізіка апынулася няздольнай растлумачыць адкрытыя ў напачатку 20-га стагоддзя новыя з'явы: існаванне электрона, радыеактыўнасць, г.д. Адкрыццё Планкам кванта святла і пабудова спецыяльнай тэорыі рэлятыўнасці Эйнштэйнам адзначылі пачатак новай эры ў фізіцы.
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула па фізіцы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |