Клафуці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

<table class="infobox infobox-Не пазначаны радок для хэшыравання. " style="" > Краіна паходжання

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клафуці (фр.: clafoutis, ад акс.: clafir — напаўняць) — французскі дэсерт, які спалучае ў сабе рысы запяканкі і пірага. Садавіна ў салодкім вадкім яечным цесце, падобным да блінцовага, выпякаецца ў формах для запяканак або кіша. У змазаную тлушчам форму для выпечкі спачатку кладуць садавіну, а затым заліваюць яе цестам.

Класічным лічыцца клафуці са свежай вішні з костачкамі.[1] Існуюць таксама персікавы, яблычны і грушавы клафуці, клафуці з чарнасліву, журавін і ажыны.[2] Калі замест вішні выкарыстоўваецца іншая садавіна, такі клафуці называецца фланярд.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. The Concise Larousse Gastronomique: The World's Greatest Cookery Encyclopedi (Revised ed.). London: Hamlyn, a division of Octopus Publishing Group. 2003-04-15 [1998]. p. 311. ISBN 978-0600608639.
  2. Larousse Gastronomique, Clarkson Potter Publishers

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]