Клаўдзіа Мантэвердзі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Клаудзіа Мантэвердзі
Claudio Monteverdi
фота
Партрэт Монтэвердзі выкананы Бернарда Строццы ў 1640 годзе
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя

Claudio Giovanni Antonio Monteverdi

Дата нараджэння

15 мая 1567({{padleft:1567|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:15|2|0}})

Месца нараджэння

Крэмона

Дата смерці

29 лістапада 1643({{padleft:1643|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:29|2|0}}) (76 гадоў)

Месца смерці

Венецыя

Краіна

Італія

Прафесіі

кампазітар, гамбіст, спявак

Commons-logo.svg Клаудзіа Мантэвердзі на Вікісховішчы

Клаўдзіа Мантэвердзі, старое напісанне Клаўдзіо Мантэвердзі[1] — (італ.: Claudio Monteverdi), вялікі італьянскі кампазітар Клаўдзіо Монтэвердзі, н. у м. Крэмона, у маі 1567, пам. 29 лістапада 1643, быў адной з выдатных асоб у развіцці і ўдасканальванні ранняй музыкі барока. Ён мог працаваць з рознымі інструментамі, як клвішнымі, так і струнымі.

Калі ў яго ішлі дваццатыя гаы, ён пераехаў у м. Мантуя і ў 1601 ён стаў музычным дырэктарам князя Вінчэнца Ганзага. Неўзабаве ён пачаў будаваць сваю бліскучую рэпутацыю ў кожным тыме музыкі, якой ён надзяляў сваю ўвагу — драматычны мадрыгал, аркестровай музыцы, балетнай музыцы, дыялогі, гукі і скерцо музікалі, інтэрмедыі для гракоў, музыцы для турніраў, таксама касцёльныя кампазіцыі якія ўлучаюць музыку для Імшы.

Калі Монтэвердзі стаў музычным дырэктарам Св. Марка ў Венецыі ў 1613, яго імя і публікацыі былі ўжо вядомымі ў Еўропе. Музыкі прыязжалі з Англіі, Германіі і Скандынавіі для таго каб у яго вучыцца. Выдавецы паўночных гарадоў, якія супернічалі з венецыянскімі, выдавалі ўсё новыя выданні яго твораў. Ён нёс на сабе мноства абавязкаў у Св. Марка Венецыі на працягу 30 год, і ў дадатак ён займаўся сваім хорам, займаў пасаду дзяржаўнага кампазітара, які ствараў музыку для асобных дзяржаўных святаў, але не гледзячы на тое, ён захоўваў інтарэс для свецкай і драматычнай музыцы. Фаміліі патрыцыяў даручалі яму выконваць імпрэзы ў сваіх вялікіх палацах; касцёлы, брацтвы, і рэлігійныя дамы прасілі яго дапамогі як у кампазітара і дырэктара для сваіх штогадовых урачыстасцей. Незалежна ад выпадка — ці то заказ дожа, ці міністраў, ці то творы ў гонар князя Фларэнцыі, шлюб, каранацыя, дзяржаўны візіт, Монтэвердзі заўсёды ствараў музыку, як невялічкія камерныя працы, так і вялікія творы для некалькіх аркестраў.

Апошнія гады Мантэвердзі ў Венецыі сведчаць аб працягу поспехаў у вобласці оперы, якая зараз пераўтвараецца з мастацтва, якое знаходзіцца пад прыватным патранажам у вялікія публічныя імпрэзы.. Паколькі ён распрацоўваў складаныя і жываісныя сцэнічныя эфекты, ладанасць якіх узрастала, оперныя аркестры скарачаюцца ў сваёй колькасці і ў колькасці інструментаў. Такія змены стваралі некаторыя праблемы для кампазітараў, бо пагражалі моцы іх музычных твораў.

Шэдэўры Монтэвердзі займаюць выбітнае месца ў міжнародным наборы ранняй музыкі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Bronze bust of Monteverdi at Public Gardens Ян Павел II, in Крэмона.
  • Bukofzer M. Music in the Baroque era. New York, 1947.
  • Schrade L. Monteverdi, creator of modern music. London, 1950.
  • Бронфин Е. Клаудио Монтеверди. - Л., Музыка, 1970.
  • Конен В.Д. Монтеверди. Москва, 1971.
  • Arnold D. Monteverdi. London, 1975.
  • The letters of Claudio Monteverdi, ed. by D. Stevens. London, 1980.
  • Arnold D., Fortune N. The new Monteverdi companion. London, Boston, 1985.
  • Carter T. Music in late Renaissance and early Baroque Italy. London, 1992.
  • Whenham J., Wistreich R. The Cambridge companion to Monteverdi. Cambridge, New York, 2007.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Напісанне імя і прозвішча Клаўдзіо Мантэвердзі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.10., Мн., 2000, С.89.