Клаўдзіа Монтэвердзі

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Клаўдзіо Монтэвердзі

Клаўдзіо Монтэвердзі – (італ. – "Claudio Monteverdi”), вялікі італьянскі кампазітар Клаўдзіо Монтэвердзі, н. у м. Крэмона, у маі 1567, пам. 29 лістападу 1643, быў адной з выдатных асоб у развіцці і ўдасканальванні ранняй музыкі барока. Ён мог працаваць з рознымі інструментамі, як клвішнымі, так і струнымі.

Калі ў яго ішлі дваццатыя гаы, ён пераехаў у м. Мантуя і ў 1601 ён стаў музычным дырэктарам князя Вінчэнца Гонзага. Неўзабаве ён пачаў будаваць сваю бліскучую рэпутацыю ў кожным тыме музыкі, якой ён надзяляў сваю ўвагу – драматычны мадрыгал, аркестровай музыцы, балетнай музыцы, дыялогі, гукі і скерцо музікалі, інтэрмедыі для гракоў, музыцы для турніраў, таксама касцёльныя кампазыцыі якія ўлучаюць музыку для Імшы.

Калі Монтэвердзі стаў музычным дырэктарам Св. Марка ў Венецыі ў 1613, яго імя і публікацыі былі ўжо вядомымі ў Еўропе. Музыкі прыязжалі з Ангельшчыны, Нямеччыны і Скандынавіі для таго каб у яго вучыцца. Выдавецы паўночных местаў, якія супернічалі з венецыянскімі, выдавалі ўсё новыя выданні яго твораў. Ён нёс на сабе мноства абавязкаў у Св. Марка Венецыі на працягу 30 год, і ў дадатак ён займаўся сваім хорам, займаў пасаду дзяржаўнага кампазітара, які ствараў музыку для асобных дзяржаўных святаў, але не гледзячы на тое, ён захоўваў інтарэс для свецкай і драматычнай музыцы. Фаміліі патрыцыяў даручалі яму выконваць імпрэзы ў сваіх вялікіх палацах; касцёлы, брацтвы, і рэлігійныя дамы прасілі яго дапамогі як у кампазітара і дырэктара для сваіх штогадовых урачыстасцяў. Незалежна ад выпадка – ці то заказ дожа, ці міністраў, ці то творы ў гонар князя Фларэнцыі, шлюб, каранацыя, дзяржаўны візыт, Монтэвердзі заўсёды ствараў музыку, як невялічкія камерныя працы, так і вялікія творы для некалькіх аркестраў.

Апошнія гады Монтэвердзі ў Венецыі сведчаць аб працягу поспехаў у вобласці опэры, якая зараз пераўтвараецца з мастацтва, якое знаходзіцца пад прыватным патранажам у вялікія публічныя імпрэзы. . Паколькі ён распрацоўваў складаныя і жываісныя сцэнічныя эфекты, ладанасць якіх узрастала, опэрныя аркестры скарачаюцца ў сваёй колькасці і ў колькасці інструментаў. Такія змены стваралі некаторыя праблемы для кампазітараў, бо пагражалі моцы іх музычных твораў.

Шэдэўры Монтэвердзі займаюць выбітнае месца ў міжнародным наборы ранняй музыкі.

[правіць] Бібліяграфія

  • Arnold, Denis, Claudio Monteverdi (1963);
  • Arnold, Denis, and Fortune, Nigel, eds., The Monteverdi Companion (1968);
  • Stevens, Denis, Monteverdi: Sacred, Secular, and Occasional Music (1978).