Клаўдзій Пталемей
| Клаўдзій Пталамей | |
| Κλαύδιος Πτολεμαῖος | |
Клаўдзій Пталамей ва ўяўленні мастака XVI ст. |
|
| Дата нараджэння: |
каля 87 |
|---|---|
| Дата смерці: | |
| Навуковая сфера: |
астраномія, астралогія, матэматыка, оптыка, геаграфія, тэорыя музыкі |
| Месца працы: | |
| Вядомы як: |
аўтар «Альмагеста» |
Клаўдзій Пталемей (Κλαύδιος Πτολεμαῖος, лац. Ptolemaeus), радзей Пталамей (Πτολομαῖος, Ptolomaeus) (каля. 87-165) — старажытнагрэчаскі астраном, астролаг, матэматык, оптык, тэарэтык музыкі і географ. У перыяд з 127 па 151 год жыў у Александрыі, дзе праводзіў астранамічныя назіранні.
Біяграфія [правіць]
Клаўдзій Пталемей - адна з найбуйнейшых фігур у навуцы позняга элінізму. У астраноміі Пталемею не было роўных на працягу цэлага тысячагоддзя - ад Гіпарху (II ст. да н. э.) да Біруні (X-XI стст. н. э.).
Гісторыя даволі дзіўным чынам абыйшлася з асобай і працамі Пталемея. Пра яго жыццё і дзейнасць няма ніякіх згадак у сучасных яму аўтараў. У гістарычных працах першых стагоддзяў нашай эры Клаўдзій Пталемей часам звязваўся з дынастыяй Пталемеяў, але сучасныя гісторыкі лічаць гэта памылкай, якая ўзнікла з-за супадзення імёнаў (імя Пталамей было папулярным на тэрыторыі былога царства Лагідаў). Рымскі nomen (радавое імя) Клаўдзій (Claudius) паказвае, што Пталамей быў рымскім грамадзянінам і продкі яго атрымалі рымскае грамадзянства, хутчэй за ўсё, ад імператара Клаўдзія.
Гл. таксама [правіць]
- Іншыя артыкулы са словам "Пталамей" у назве.
- Асобы
- Постаці навукі
- Памерлі ў 165 годзе
- Александрыйская школа
- Постаці астраноміі
- Постаці старажытнагрэчаскай астраноміі
- Постаці старажытнагрэчаскай матэматыкі
- Постаці старажытнагрэчаскай географіі
- Постаці старажытнарымскай астраноміі
- Постаці старажытнарымскай навукі
- Тэарэтыкі музыкі
- Постаці астраноміі II стагоддзя
- Постаці астралогіі II стагоддзя
- Нарадзіліся ў 87 годзе
- Людзі, у гонар якіх названы кратар на Марсе
- Персанажы «Боскай камедыі»