Воблачныя вылічэнні

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Клаўд-камп'ютынг)
Перайсці да: рух, знайсці

Воблачныя вылічэнні (англ.: cloud computing; grid computing; utility computing — літаральна «вылічанні ў аблоках», «сеткавыя вылічанні», «вылічанні на патрэбу»): канцэпцыя і методыка ажыццяўлення вылічэнняў з дапамогай маштабаваных вылічальных рэсурсаў, якія існуюць па-за асяроддзем адказнасці спажыўца, і карыстанне якімі аплочваецца спажыўцом паводле патрэбы, у т.л., і аднаразова.

Аписанне[правіць | правіць зыходнік]

У такой канцэпцыі спажывец не ведае нічога пра магутнасць, размяшчэнне, арганізацыю вылічальных рэсурсаў, якімі ён карыстаецца; выкарыстаць можна які-небудзь рэсурс, які наогул існуе ў пэўным «воблаку»; выкарыстоўваецца толькі тое, што трэба, і аплочваецца, толькі выкарыстанае. Вылічальнае воблака мусіць валодаць высокай даступнасцю для спажывецкіх зваротаў і хуткім часам адказу.

Тэрмін паходзіць ад распаўсюджанага на тэхнічных дыяграмах схематычнага азначэння Сеціва і вылічальных сетак у выглядзе воблака (cloud). Пашырэнне ўжывання тэрміна пачалося ў 2007 годзе, калі методыкай сталі часцей карыстацца ў развязках праблемы гарызантальнага маштабавання.

Канцэпцыя лічыцца[1] дарэчным адказам на праблемы традыцыйнай будовы вылічальнай інфраструктуры — невыкарыстанне значнай часткі выл. магутнасцей; патрэба ўтрымання абслуг. персаналу; выдаткі на эл. энергію.

Зноскі

  1. Prabhakar Chaganti. Cloud computing with Amazon Web Services, Part 1: Introduction. — Тэхнічная бібліятэка IBM

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]