Клаўс Слютэр

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Калодзеж Маісея

Клаўс Слютэр (1340-1350, Харлем, Нідэрланды-студзень 1406, Дыжон) — французскі скульптар.

Біяграфія[правіць]

Каля 1380 пасяліўся ў Бруселі, з 1385 працаваў у Дыжоне, з 1389 прыдворны майстар гецага Філіпа Смелага. Каля 1391-1397 выканаў статуі для партала царквы склепа герцагаў у кляштары Шанмоль у Дыжоне, у тым ліку выявы Філіпа Смелага і яго жонкі Маргарыты, якім уласцівы жвавасць індывідуальных рысаў. У 1394-1406 з пляменнікам К.дэ Вервэ стварыў для таго ж кляштара кампазіцыю "Галгофа". Творчасць Слютэра паўплывала на развіццё мастацтва Адраджэння ў Францыі, Нідэрландах, Германіі.

Літаратура[правіць]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць]