Клейнікаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Клейнікаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Брэсцкі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Клейнікі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
8 верасня 1959
Дата скасавання 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2009) 2 226 чалавек[1]
Клейнікаўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00

Кле́йнікаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Клейнікі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Рэчыцкага сельсавета[2].

8 верасня 1959 года цэнтр Рэчыцкага сельсавета перанесены ў вёску Клейнікі, сельсавет перайменаваны ў Клейнікаўскі, у склад сельсавета з Матыкальскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Кацельня Баярская, Коладна, Церабунь і Шумакі)[3]. 4 верасня 1972 года скасавана вёска Коладна (злілася з вёскай Церабунь)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Клейнікаўскага сельсавета было 8 населеных пунктаў[5].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

У склад сельсавета ўваходзяць 7 населеных пунктаў:

Населены пункт Статус Насельніцтва Паштовы індэкс
Кацельня-Баярская вёска 4 225037
Клейнікі аграгарадок 1689 225038
Костычы вёска 52 225037
Нэплі вёска 66 225038
Пяскі вёска 136 225038
Церабунь вёска 184 225037
Шумакі вёска 95 225037

Да 21 снежня 2007 года ў склад Клейнікаўскага сельсавета ўваходзілі Казловічы[6].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2226 чалавек[7], з іх 85,6 % — беларусы, 7,3 % — рускія, 5,1 % — украінцы[8].

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва па населеных пунктах Рэспублікі Беларусь па дадзеных перапіс насельніцтва 2009 года ў Беларусі
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 17. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Решение Брестского областного Совета депутатов от 21.12.2007 № 84 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района»
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.