Клейн Врэйстат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Клейн Врэйстат
Klein Vrystaat

Flag of None.svg
1886 – 1891


Flag of Transvaal.svg
Flag of Klein Vrystaat.svg
Сцяг
Сталіца Піт-Рэтыф
Мова афрыкаанс
Плошча 145,8 км²
Сёння Сцяг ПАР ПАР

Клейн Врэйстат (афр.: Klein Vrystaat, літ. Маленькая Вольная дзяржава) — бурская рэспубліка, існаваўшая ў 18861891.

У 1877 правадыр свазі Мбандзені дазволіў двум паляўнічым Ферэйры і Марыцу арандаваць 14.580 га зямлі для выпасу жывёлы. Хутка сюды пачалі перасяляцца буры, ствараючы свае фермы. Мабндзені згадзіўся дазволіць ім самакіраванне, прыняцце канстытуцыі і выбары ўрада і прэзідэнта. У 1886 буры абвясцілі стварэнне незалежнай Маленькай Вольнай дзяржавы і змаглі супрацьстаяць спробам свазі выбіць іх з гэтай тэрыторыі.

У 1888 паляўнічыя звярнуліся да Трансвааля з просьбай увайсці ў яго склад, аб'явіўшы, што Мбандзені адрокся ад сваёй улады над гэтымі тэрыторыямі. Правадыр свазі аспрэчыў гэта і запатрабаваў рэнту у памеры £21. Але пасля перагавораў і падпісання канвенцыі у 1890, Клейн Врэйстат стала часткай Трансвааля у 1891.

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.