Клеменс Брэнтана
| Клеменс Брэнтана | |
| Clemens Brentano | |
| Імя пры нараджэнні: |
Клеменс Брэнтана дэ ла Рош |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Род дзейнасці: | |
| Кірунак: |
рамантызм |
Клемэнс Брэнтана (ням.: Clemens Brentano: 9 верасня 1778, Эрэнбрайтштайн — 28 ліпеня 1842, Ашафенбург) — нямецкі паэт-рамантык, навеліст і драматург, найбуйнейшы прадстаўнік гейдэльбергскага гуртка.
Абапіраючыся на народнапесенную творчасць, ён значным чынам удасканаліў нямецкі верш і вызначыў надалей развіццё рамантычнай паэзіі ў Германія[1]. Яго ўплыў зазналі Генрых Гейнэ, Іозеф фон Айхэндорф, Жэрар дэ Нерваль, Гіём Апалінер і іншыя еўрапейскія аўтары, якія стваралі адмысловыя варыяцыі на сюжэт брэнтанаўскай балады «Ларэлей» пра рэйнскую прыгажуню, што вабіла юнакоў і губіла іх насуперак сваёй волі, а сама пакутвала без узаемнага кахання.
Разам з Людвігам Ахімам фон Арнімам выдаў трохтомны зборнік фальклору «Чароўны рог хлопчыка» (ням.: Des Knaben Wunderhorn, 1806—08), які аказаў вялікі ўплыў на працэс фармавання нямецкай паэзіі.
Зноскі
- ↑ Святлана Малюковіч. «Блакітную кветку шукаю…»: Рамантычная лірыка паэтаў Германіі // Роднае слова. — 1999. — № 2. — С. 34—36.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Клеменс Брэнтана- Brentano-Bibliographie (pdf-Dokument) wird von der Redaktion der Frankfurter Brentano-Ausgabe, Freies Deutsches Hochstift, Frankfurt am Main, in unregelmäßigen Abständen aktualisiert
- Plan und Stand der Frankfurter Brentano-Ausgabe (FBA)
- Kommentierte Linksammlung bei der Universitätsbibliothek der Freien Universität Berlin