Клецкі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Клецкі раён
Герб
Coat of Arms of Kleck, Belarus.png
Сцяг
Flag of Kleck, Belarus.svg
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Мінская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Клецк
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 92,4 %, руская 6,86 %
Размаўляюць дома: беларуская 85,49 %, руская 13,69 %[1]
Насельніцтва (2009)
32 302 чал.[1] (17-е месца)
Шчыльнасць 33,03 чал./км²
Нацыянальны склад беларусы — 93,63 %,
рускія — 3,87 %,
палякі — 1,15 %,
іншыя — 1,35 %[1]
Плошча 974,12[2] км² (21-е месца)
Клецкі раён на карце
Часавы пояс UTC+2
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Клецкі раён на Вікісховішчы

Клецкі раён. Раён у складзе Мінскай вобласці. Плошча раёна 1 тыс. км². Насельніцтва — 34,1 тыс. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтр — горад Клецк.

Геаграфічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Гранічыць з Ганцавіцкім і Ляхавіцкім раёнамі Брэсцкай вобласці, Нясвіжкім, Капыльскім і Салігорскім раёнамі Мінскай вобласці.

Рэльеф і карысныя выкапні[правіць | правіць зыходнік]

Паўночная частка раёна занятая Капыльскай градой, цэнтральная — Клецкай раўнінай, паўднёвая — у межах Прыпяцкага Палесся. Пераважаюць вышыні 150—180 м, максімальная вышыня 232 м (на поўнач ад вёскі Ліскава).

Клімат і расліннасць[правіць | правіць зыходнік]

Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −6,3 °C, ліпеня 17,8 °C. Сяэднегадовая колькасць ападкаў складае 670 мм. Вегетацыйны перыяд — 192 дні.

Лясы (25 % тэрыторыі) пераважна іглічныя і бярозавыя.

На тэрыторыі раёну знаходзяцца батанічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння — парк Радзівілімонты, дубы чарэшчатыя (Галынкаўскае і Навінкаўскае лясніцтвы).

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рака Лань з прытокамі Нача, Цапра, Бруса. На мяжы з Капыльскім раёнам рака Морач і Чырвонаслабадcкое вадасховішча, на поўдні вадасховішча Локтышы.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнае насельніцтва — беларусы (93,6 %). Жывуць таксама рускія (3,5 %), палякі (1,5 %), украінцы (0,8 %), татары (0,2 %) і інш. (0,4 %).

Чатыры жыхары Клецкага раёна ўдастоеныя звання Героя Сацыялістычнай Працы: Іосіф Плаўскі, Марыя Рудко, Клаўдзія Шаўчук, Канстанцін Шастак.

Рэлігійнае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі раёна зарэгістравана 27 рэлігійных абшчын, у тым ліку:

Гаспадарчая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Сельская гаспадарка спецыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, вырошчванні буракоў; таксама вырошчваюць зерневыя і кармавыя культуры, бульбу, гародніну.

Прадпрыемствы харчовай, радыёэлектроннай, мэблевай прамысловасці.

Па тэрыторыі раёна праходзіць чыгунка Асіповічы — Баранавічы, аўтадарогі Слуцк — Івацэвічы, Нясвіж — Лунінец і інш.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Захаваліся помнікі архітэктуры і садова-паркавага мастацтва: Свята-Успенская царква (1863) у в. Бабічы, Свята-Петра-Паўлаўская царква (1891), брама-званіца (1788), галубятня і капліца (1809) у в. Галынка, вятрак (пачатак XIX ст.), сядзіба (канец XIX ст. — пачатак XX ст.) у в. Даматканавічы, Свята-Пакроўская царква (1801) у в. Ёдчыцы, Свята-Дыянісаўская царква (2-я палова XIX ст.) у в. Заастравечча, касцёл з кляштарам дамініканцаў (XVII ст.) і царква (кан. XIX ст.) ў горадзе Клецк, палацава-паркавы комплекс (ХІХ ст.) у в Радзівілімонты (в. Чырвоная Зорка), царква (пачатак XIX ст.) у в. Межная Слабада, касцёл Узнясення Крыжа Панскага (пачатак XX ст.) у в. Нагорнае, будынак паштовай станцыі (1-я палова XIX ст.) у в. Сіняўка, Свята-Багародзіцкая царква (1911) у в. Салаўі, сядзіба (1901) у в. Стралкова, Свята-Яна-Прадцечанская царква (пачатак XIX ст.) і сядзібна-паркавы ансамбль (2-я палова XIX ст.) у в. Туча, вятрак (канец XIX ст. —пачатак XX ст.) у в. Шэйкі, Галынкаўскі сельсавет, сядзіба (1772) у в. Янавічы.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

У Cеціве[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі