Клод Валуа
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Клод Валуа фр.: Claude Valois |
||
| Клод Валуа | ||
|
||
|---|---|---|
| 1559 — 1575 | ||
| Нараджэнне: | 12 лістапада 1547 Фантэнбло, Францыя |
|
| Смерць: | 21 лютага 1575 (27 гадоў) Нансі |
|
| Дынастыя: | Валуа, Эльзаскі дом | |
| Бацька: | Генрых II | |
| Маці: | Кацярына Медычы | |
| Муж: | Карл III Латарынгскі | |
| Дзеці: | Генрых Латарынгскі Крысціна Латарынгская Карл Латарынгскі Антуанэта Латарынгская Ганна Латарынгская Францыск Латарынгскі Кацярына Латарынгская Елізавета Латарынгская Клод Латарынгская |
|
Клод Валуа, ці Клод Французская (фр.: Claude Valois; 12 лістапада 1547, Фантэнбло — 21 лютага 1575, Нансі) — другая дачка Генрыха II і Кацярыны Медычы.
Клод выхоўвалася разам з Елізаветай Французскай і Марыяй Сцюарт. У 11-летнім узросце была выдадзена замуж за Карла III, герцага Латарынгскага. Гэта сціплая, кульгавая, гарбатая прынцэса была любімай дачкой Кацярыны Медычы. Яна часта пакідала Нансі, сталіцу Латарынгіі, каб пажыць побач са сваёй маці пры французскім двары.
Нашчадства [правіць]
Выйшла замуж у 11 гадоў, а ў 27 гадоў Клод памерла пры родах. У яе было дзевяць дзяцей.
- Генрых II (1563 † 1624), герцаг Латарынгіі і дэ Бар
- Крысціна (1565 † 1637), у 1587 выйшла замуж за Фердынанда I Медычы, вялікага герцага Тасканы (1549 † 1609)
- Карл (1567 † 1607), кардынал Латарынгскі, біскуп Меца (1578—1607), потым Страсбурга (1604-07)
- Антуанэта (1568 † 1610), у 1599 выйшла замуж за Іагана-Вільгельма (1562 † 1609), герцага Юліха і Берга
- Ганна (1569 † 1676)
- Францыск II (1572 † 1632), герцаг Латарынгіі і дэ Бар
- Кацярына (1573 † 1648), ігумення абацтва Рэмірмон
- Елізавета (1575 † 1636), у 1599 выйшла замуж за Максіміліяна I (1573 † 1651), курфюста Баварыі
- Клод (1575 † 1576)