Клод Перо
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Сістэматык жывой прыроды | ||
|
Назвы раслін, апісаных ім, могуць адзначацца скарачэннем «Perrault»
З пункту гледжання Міжнароднага кодэкса батанічнай наменклатуры навуковыя назвы раслін, апублікаваныя да 1 мая 1753 г., не лічацца сапраўды апублікаванымі, і ў сучаснай навуковай літаратуры гэта скарачэнне практычна не сустракаецца. Персанальная старонка на сайце IPNI |
||
Клод ПЕРО (фр.: Claude Perrault; каля 1613, Парыж — 8.10.1688) — французскі архітэктар, тэарэтык архітэктуры.
Брат Шарля Перо. Па адукацыі ўрач, займаўся матэматыкай, фізікай, тэхнікай, археалогіяй, выконваў кардоны для габеленаў. Найбольш вядомыя яго архітэктурныя работы ў Луўры (фасады парадны ўсходні з каланадай, 1667-74, і паўднёвы), якія з'яўляюцца вяршыняй ранняга французскага класіцызму. Адзін з заснавальнікаў Каралеўскай акадэміі архітэктуры ў Парыжы (1671). У 1673 пераклаў архітэктурны трактат Вітрувія.
