Клуб за старую Прагу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Клуб за старую Прагу — грамадская арганізацыя, заснаваная 28 студзеня 1900 года, галоўнымі мэтамі якой з’яўляюцца захаванне і абарона гісторыка-культурных каштоўнасцей Прагі і ўсёй Чэшскай Рэспублікі.

Старая Прага

Гісторыя клуба[правіць | правіць зыходнік]

Імпульсам да ўзнікнення Клуба «За старую Прагу» паслужыла гіганцкая будаўнічая кампанія пад назвай «Пражская санітарыя», якая праходзіла пад кіраўніцтвам пражскай мерыі. У планах перабудовы горада было вырашана знесці больш за 500 пабудоў у гістарычным цэнтры Прагі, каб на іх месцы пабудаваць камфортныя жылыя дамы. Галоўным чынам гэтыя мерапрыемствы планавалася правесці на месцы былога яўрэйскага квартала, які быў вельмі старым, кожны год перажываў паводкі і наогул быў негігіенічна для пражывання. Аднак да яўрэйскага кварталу прымыкаў і шэраг вуліц Старога горада, багаты каштоўнымі гістарычнымі будынкамі, якія адносяцца да перыяду ад готыкі і да 19 стагоддзя. Для захавання гэтых пабудоў у 1900 годзе і ўзнік «Клуб За старую Прагу», дарэчы некаторыя з будынкаў захаваліся ў горадзе да нашых дзён.

Праз 10 гадоў пасля стварэння Клуба, з’явіўся яго новы статут (у 1910 годзе). З гэтага перыяду Клуб намагаўся быць апалітычным аб’яднаннем, што захавалася і па сённяшні дзень. Клуб «За старую Прагу» імкнецца выключыць са сваёй дзейнасці любую палітыку, так як ахова помнікаў не мае ніякага палітычнага ракурсу. Вядома, яе можна выкарыстоўваць ці злоўжыць ёю ў палітыцы, але ў сваёй сутнасці яна апалітычная.

Члены «Клуба за старую Прагу» з натхненнем сустрэлі стварэнне незалежнай Чэхаславацкай дзяржавы. Аднак неўзабаве, пасля знішчэння помнікаў, так ці інакш звязаных з Аўстра-Венгерскім мінулым (напрыклад знішчэнне Марыянскага слупа на Старамесцкай плошчы), актывісты былі не рады.

У перыяд Другой Сусветнай вайны і наступныя гады сацыялістычнага рэжыму, дзейнасць Клуба практычна ігнаравалася ўладамі і зводзілася, хутчэй, да функцыянавання ў рамках аматарскай арганізацыі.

Падзенне камуністычнага рэжыму ў 1989 годзе адкрыла новую старонку ў гісторыі Прагі і ўсёй Чэхіі. У той самы час «Клуб за старую Прагу» здабыў сваё другое дыханне. Горад стаў адкрыты для капіталістычных адносін: з’яўленню прадпрымальнікаў, стварэнню і вядзення бізнесу. У Празе пачаўся сапраўдны будаўнічы бум, стала будавацца вялікая колькасць новабудоўляў у цэнтры Прагі. Клуб працягваў ахоўваць гісторыка-культурныя каштоўнасці.

Метады аховы і захавання гісторыка-культурных помнікаў у мінулым і сучаснасці[правіць | правіць зыходнік]

У самым пачатку свайго існавання метады «Клуба За старую Прагу» адрозніваліся ад сённяшніх. Напрыклад, спачатку Клуб падтрымліваў некаторых прадстаўнікоў гарадской адміністрацыі, актывісты клуба стараліся знайсці сярод палітыкаў тых, хто быў прыхільнікам захавання старых пабудоў. Варта адзначыць, што ў пачатку XX стагоддзя яшчэ не існавалі прынцыпы аховы помнікаў: тыя пабудовы, якімі мы маглі б захапляцца сёння, зносіліся дзесяткамі з-за свайго стану.

Пасля прыняцця новага статута, метады Клуба радыкальна змяніліся, для дасягнення сваіх мэтаў актывісты пісалі петыцыі і выходзілі на акцыі пратэсту (пратэст супраць правядзення электрычнай трамвайнай лінні праз Карлаў мост). Пасля далучэння да Клубу чэшскіх архітэктараў і гісторыкаў пачалося актыўнае стварэнне ўласных архітэктурных праектаў.

У цяперашні час члены Клуба ладзяць прэс-канферэнцыі, часта з’яўляюцца ў СМІ, выказваюцца ў дачыненні да будаўнічых планаў, актыўна прымаюць удзел у рэстаўрацыях (Ян Барта ў рэканструкцыі Карлавага моста), а таксама пішуць звароты ў органы па ахове помнікаў, якія абавязаны разглядаць і прымаць пад увагу меркаванне грамадскасці.

Вынікі дзейнасці «Клуба За старую Прагу»[правіць | правіць зыходнік]

За сваю гісторыю «Клуб За старую Прагу» не валодаў важкім правам голасу, ніколі не меў паўнамоцтваў, ніколі не быў часткай працэсу прыняцця канчатковых рашэнняў, ніколі не мог вымавіць вета аб забароне рэалізацыі якой-небудзь акцыі.

За 112 гадоў свайго існавання Клуб выказаў сваё меркаванне адносна сотняў супярэчлівых пабудоў, многія з якіх так і не былі рэалізаваныя. Сапраўдным поспехам члены клуба лічаць фарміраванне свядомасці гістарычных помнікаў у грамадстве. Публікуючы свае погляды ў прэсе, Клуб прымушае людзей задумвацца і разважаць над праблемамі, якія ўзнікаюць вакол гісторыка-культурных аб’ектаў Прагі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • [1] Радио Прага — Победы и поражения Клуба «За старую Прагу».
  • [2] Радио Прага — Клуб «За старую Прагу».