Кляштар Баталья

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 39°39′33″ пн. ш. 8°49′34″ з. д. / 39.659167° пн. ш. 8.826111° з. д. (G) (O) (Я)

Кляштар Баталья*
Batalha Monastery**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Batalha01.jpg
Краіна Партугалія
Тып Культурны
Крытэрыі i, ii
Спасылка 264
Рэгіён*** Еўропа і Паўночная Амерыка
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1983  (7 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Кляштар Санта-Марыя да Віторыя (Santa Maria da Vitória na Batalha) — дамініканскі кляштар у партугальскім горадзе Баталья (акруга Лейрыя). Занесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Узвядзенне кляштара пачалося ў інтэрнацыянальным гатычным стылі ў 1385 г. па зароку караля Жуана I у знак падзякі Дзеве Марыі за здабытую каралём перамогу над кастыльцамі ў бітве пры Алжубароце. Шэсць наступных каралёў працягнулі будаўніцтва кляштара і знайшлі тут апошні супакой; у іх ліку — Дуартэ I і прынц Генрых Мараплавец. Будаўніцтва спынілася толькі ў 1517 годзе, калі асноўныя сілы былі перакінуты на ўзвядзенне манастыра іеранімітаў у Белене. У XIX стагоддзі ў Батальі праводзіліся маштабныя аднаўленчыя працы, а ў 1980 г. тут быў адкрыты нацыянальны музей.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]