Кляштар Святой Брыгіты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Кляштар Святой Брыгіты
Pirita klooster
Руіны кляштара
Руіны кляштара
59°28′00″ пн. ш. 24°50′10″ у. д.HGЯO
Краіна  Эстонія
Горад Талін
Канфесія каталіцтва
Епархія Апостальская адміністратура Эстоніі
Ордэнская прыналежнасць Ордэн Святой Брыгіты
Тып агульны
Тып будынка кляштар
Архітэктурны стыль готыка
Дата заснавання XV стагоддзе
Будаўніцтва 1407
Дата скасавання 1575
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан рэшткі
Сайт piritaklooster.ee
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кляштар Святой Брыгіты, Кляштар Святой Біргіты (эст.: Pirita klooster, Пірыта) — былы кляштар у Таліне, Эстонія. Належаў Ордэну Святой Біргіты.

Кляштар быў найбуйнейшым кляштарным збудаваннем у Лівоніі.

Будаўніцтва жаночага кляштара Ордэна Святой Біргіты распачалі заможныя талінскія купцы ў 1407 г. Будынак ўяўляў сабой тыповую для сярэднявечча сакральную пабудову ў познегатычным стылі. На сёння ад усяго комплексу, разбуранага у 1575 годзе ў ходзе Лівонскай вайны рускімі войскамі, захаваўся толькі заходні франтон кляштарнай царквы, вышынёй 35 м, і яе бакавыя сцены. У XVII стагоддзі побач з руінамі кляштара былі зроблены могілкі, на якіх хавалі мясцовых сялян.

Своеасаблівасць гэтага жаночага кляштара — у ім дазвалялася жыць і весці набажэнствы святарам мужчынскага полу.

У цяперашні час старажытныя руіны манастыра ператварыліся ва ўнікальную славутасць і месца для адпачынку. Тут ладзяцца канцэрты пад адкрытым небам. На тэрыторыі манастырскіх руінаў праводзяцца экскурсіі.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

У 1965 годзе на тэрыторыі кляштара праходзілі здымкі мастацкага фільма «Горад майстроў» (кінастудыя «Беларусьфільм», рэжысёр Уладзімір Бычкоў).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]