Клён вастралісты

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Клён вастралісты
Maple-oliv2.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Acer platanoides L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   28755
NCBI   4025
EOL   583070
GRIN   1209
IPNI   781455-1

КЛЁН ВАСТРАЛІСТЫ, платанападобны (Acer platanoides) — лістападнае дрэва роду клён сямейства кляновых.

Дрэва вышынёй да 30 м. Лісце буйнае, пальчаталопасцевае, востраканцовае, чараньковае. Кветкі жоўта-зялёныя, у шчытках, плод — двухкрылка.

На Беларусі больш пашыраны на поўдні ў хвойна-шыракалістых і дубова-грабавых лясах. Цвіце ў красавіку-маі.

Драўніна з высокімі тэхнічнымі якасцямі. Клён вастарлісты выкарыстоўваецца як дэкаратыўнае дрэва, добры меданос.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
  3. Сістэматычнае становішча роду дадзена згодна з GRIN.