Сядзібны дом (Клімавічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Клімавіцкі сядзібны дом)
Славутасць
Сядзібны дом князёў Мяшчэрскіх
53°36′41,17″ пн. ш. 31°57′45,15″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Клімавічы
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Дата пабудовы 1867 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000465шыфр 513Г000465
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сядзібны дом князёў Мяшчэрскіх — будынак у Клімавічах, размешчаны па вул. Савецкай, 69. Пабудаваны ў 1867 г. у псеўдарускім стылі. Помнік драўлянага дойлідства XIX ст.

У асабняку да Кастрычніцкай рэвалюцыі жыла з сям'ёй Марыя Мікалаеўна з Мяшчэрскіх, жонка апошняга клімавіцкага павятовага маршалка Мікалая Бекмана. Пазней сям’ю перасялілі ў невялікі ўбогі домік на ўскраіне горада[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Драўляны аднапавярховы амаль квадратны ў плане будынак з прыбудовай у паўнёва-заходняй частцы. Кампазіцыя галоўнага фасада трохчасткавая. Цэнтральная частка вылучаная мансардай з кілепадобным франтонам, поле якога падзелена крыж-накрыж прафіляванымі сцяжкамі, упрыгожанае разнымі накладнымі дэталямі, ламанымі лесвічнымі стужкамі. Бакавыя часткі завершаныя трохвугольнымі франтонамі. Шырокая паласа фрызу дэкарыраваная разьбой у выглядзе карункаў. Вокны лучковыя, на галоўным і паўднёвым фасадах упрыгожаныя разнымі ліштвамі. Планіроўка калідорная. З паўночнага боку размешчаны вестыбюль з лесвіцай у мансарду.

Зноскі

  1. В КЛИМОВИЧАХ СОХРАНИЛСЯ ОСОБНЯК ИМЕНИТОГО РОДА МЕЩЕРСКИХ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2022. Праверана 10 снежня 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]