Клімакс, фізіялогія
Клімакс (ад грэч. Κλῖμαξ - лесвіца) — перыяд у жыцці біялагічнай асобіны, які характарызуецца інвалюцыяй, згасаннем функцыі палавой сістэмы, што адбываюцца ў сувязі з узроставымі зменамі. У адносінах да жаночай асобіны чалавека таксама ўжываюць тэрмін менапаўза.
У жанчын спыняецца магчымасць мець дзяцей, характарызуецца нерэгулярнасцю або поўным спыненнем менструацый. У сярэднім надыходзіць прыкладна ў 50 гадоў, але гэты час можа моцна вагацца. Звычайна працякае спакойна, але некаторыя жанчыны пераносяць клімакс вельмі цяжка, з парушэннем крывянога ціску, нервовымі разладамі і інш. З 1950-х гг. пачала прымяняцца замяшчальная гарманальная тэрапія, пры якой выкарыстоўваюць эстраген асобна або разам з прагестэронам, якія дапамагаюць супрацьстаяць гэтаму стану.
Літаратура [правіць]
- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.338-339
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |
| Гэта пачатак артыкула па фізіялогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |